V ФОРУМ РЭГІЁНАЎ БЕЛАРУСІ І РАСІІ

Магілёў. 10-12 кастрычніка 2018 года.

Рус Бел Eng 中文

Супрацоўнік Пасольства Рэспублікі Малдова ў Беларусі 27 красавіка будзе ажыццяўляць прыём грамадзян па консульскіх пытаннях у Магілёве

Паважаныя грамадзяне Рэспублікі Малдова, якія пражываюць на тэрыторыі Магілёўскай вобласці!

27 красавіка з 11.00 па 15.00 у будынку Дома Саветаў (вул. Першамайская, 71, аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб аблвыканкама – пакой прыёму грамадзян, асобны ўваход з боку плошчы Леніна) Пасольства Рэспублікі Малдова ў Беларусі арганізуе прыём грамадзян па консульскіх пытаннях. З насельніцтвам будзе працаваць консульскі супрацоўнік Серджыу Врэмя.

Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца ў працоўны час (панядзелак – пятніца з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 17.00) па тэлефонах у Магілёве: 8 (0222) 32-71-53, 32-67-21, 23-02-55

Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.

Чытайце таксама ў катэгорыі "навiна дня":

25.09.2018 - 10:33 | Магілёў 27 верасня прыме Беларуска-кітайскі бізнес-форум

Беларуска-кітайскі бізнес-форум «Адзін пояс – адзін шлях: Магілёўская вобласць і правінцыя Цзянсу разам у будучыню» пройдзе 27 верасня ў горадзе на Дняпры, паведамілі ў камітэце эканомікі Магілёўскага аблвыканкама.

24.09.2018 - 09:14 | Прамую тэлефонную лінію правядзе 29 верасня кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Рыгор Варонін

Прамую тэлефонную лінію правядзе 29 верасня кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Рыгор Аляксандравіч Варонін. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

21.09.2018 - 12:43 | Пагадненне аб супрацоўніцтве падпісалі моладзевыя арганізацыі Бранскай і Магілёўскай абласцей

Магілёўская абласная арганізацыя грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» і Бранскае рэгіянальнае аддзяленне моладзевай агульнарасійскай грамадскай арганізацыі «Расійскія студэнцкія атрады» падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве. Зацвярджэнне дакумента адбылося на Форуме моладзі Бранскай і Магілёўскай абласцей.

21.09.2018 - 11:40 | Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі 26 верасня правядзе асабісты прыём грамадзян у Хоцімску

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Віктаравіч Даманеўскі 26 верасня з 10.00 да 12.00 правядзе асабісты прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб у Хоцімскім райвыканкаме (пл. Леніна, д. 2).

20.09.2018 - 11:33 | Форум моладзі Бранскай і Магілёўскай абласцей пройдзе ў Магілёве 21 верасня

Форум моладзі Бранскай і Магілёўскай абласцей пройдзе ў горадзе на Дняпры 21 верасня. Мерапрыемства адбудзецца ў межах Тыдня інтэграцыі і супрацоўніцтва. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў галоўным упраўленні ідэалагічнай працы Магілёўскага аблвыканкама.