Рус Бел Eng 中文

Свята «Дзень земляка» і спаборніцтвы па лоўлі рыбы чакаюць жыхароў аграгарадка Горы Горацкага раёна

Свята «Дзень земляка» і спаборніцтвы па лоўлі рыбы «Кубак Замкавай гары» пройдуць у аграгарадку Горы Горацкага раёна на выхадных. Пра гэта паведамілі ў райвыканкаме.

«Дзень земляка» адбудзецца ўпершыню. 18 жніўня ў 12.00 гасцей-землякоў запрашаюць ускласці кветкі да помніка загінулым аднавяскоўцам у Парку смутку, прыняць удзел у мітынгу. Праграмай свята таксама запланавана канцэртная і забаўляльныя праграмы, наведванне знакавых месцаў аграгарадка Горы, майстар-класы, выстава-продаж вырабаў народных майстроў і іншае. Завершыцца мерапрыемства дыскатэкай.

У гэты ж дзень з 8.30 пачнецца рэгістрацыя ўдзельнікаў спаборніцтваў па лоўлі рыбы «Кубак Замкавай гары». Першынство будзе доўжыцца 2 дні. Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне пераможцаў запланавана на 19 жніўня ў 13.30.

Праграма

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая