Рус Бел Eng 中文

Сям’я Антух стала найлепшай маладой сям’ёй Магілёва

Сям’я Антух з Магілёва заваявала тытул «Маладая сям’я – 2018» у аднайменным гарадскім конкурсе. Мерапрыемства адбылося сёння ў ДУДА «Цэнтр творчасці «Эверэст».

Перш чым трапіць у фінал, 49 прэтэндэнтаў на ганаровае званне змагаліся за перамогу ў адборачным туры. Па яго выніках змагацца за вікторыю ў заключным этапе атрымалі права 5 сем’яў: Анікіны (прадстаўлялі яслі-сад №57), Любянковы (яслі-сад №47), Антух (яслі-сад №66), Шыцікавы (сярэдняя школа №11), Гурковы (вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад – сярэдняя школа №44). Яны праявілі свае здольнасці і ўменні ў чатырох конкурсах: «Ты памятаеш, як усё пачыналася?», «Я – гэта ты, а ты – гэта я!», «Сямейны каравай», «Сям’я на таленты багатая».

У выніку найлепшымі сталі Ганна і Дзяніс Антух з дочкамі Сафіяй (6 гадоў) і Стэфаніяй (1 год). Бацька працуе інспектарам ДПС у Дзяржаўтаінспекцыі Магілёўскага аблвыканкама, мама – настаўнікам у сярэдняй школе №9, але цяпер знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку. Сям’я ў любой справе прывыкла дамагацца высокіх вынікаў. «Мы пастаянна рассоўваем межы: імкнёмся рабіць тое, чаго яшчэ не ўмеем, каб гэтаму навучыцца!» – расказалі пераможцы.

Усе ўдзельнікі фінальнага спаборніцтва атрымалі прыемныя падарункі ад арганізатараў і спонсараў конкурсу.

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі: аддзел адукацыі, спорту і турызму, упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага гарвыканкама, ДУДА «Цэнтр творчасці «Эверэст»» г. Магілёва», магілёўскія гарадскія арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» і ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», Ленінская і Кастрычніцкая раённыя г. Магілёва арганізацыі РГА «Белая Русь» і ГА «Беларускі фонд міру».

Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.

Чытайце таксама ў катэгорыі "грамадства":

13.07.2018 - 11:27 | Пракуратура Магілёўскай вобласці выявіла недахопы ў прафілактыцы сямейнага недабрабыту

Пракуратура Магілёўскай вобласці выявіла парушэнні ў працы дзяржаўных органаў па абароне правоў непаўналетніх у галіне прафілактыкі сямейнага недабрабыту. Такая інфармацыя размешчана на сайце Генпракуратуры.

12.07.2018 - 12:49 | У Магілёве вывучаюць меркаванне насельніцтва адносна якасці паслуг, якія прадастаўляюцца ва ўсіх сферах жыццядзейнасці

Вывучэнне меркавання насельніцтва адносна якасці паслугва ўсіх сферах жыццядзейнасці праводзіцца органамі выканаўчай улады горада Магілёва 13 ліпеня з 8.00 да 17.00 (з перапынкам з 13.00 да 14.00).

11.07.2018 - 10:29 | У Магілёве рух усіх відаў транспарту перакрыюць па праспекце Пушкінскім 14-15 ліпеня

У сувязі з правядзеннем дарожных работ у Магілёве будзе перакрыты рух усіх відаў транспарту па праспекце Пушкінскім на ўчастку ад вуліцы Астроўскага да вуліцы Гагарына з 8.00 14 ліпеняда17.00 15 ліпеня.

11.07.2018 - 10:25 | Фотаконкурс «Шчаслівая сям’я» аб’яўлены ў Беларусі

Рэспубліканскі творчы фотаконкурс «Шчаслівая сям’я» аб’яўлены ў Беларусі. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства інфармацыі.

10.07.2018 - 09:36 | Настаўнікаў пачатковых класаў устаноў адукацыі Магілёўскай вобласці запрашаюць да ўдзелу ў конкурсе на самы лепшы ўрок аб Саюзнай дзяржаве

Настаўнікаў пачатковых класаў устаноў адукацыі Магілёўскай вобласці запрашаюць да ўдзелу ў конкурсе на самы лепшы ўрок (пазакласнае мерапрыемства) аб Саюзнай дзяржаве.