Рус Бел Eng 中文

Сярэдняя школа №33 Магілёва – у ліку пераможцаў экаконкурсу «Героям спяваць лёгка»

Журы Рэспубліканскага экалагічнага конкурсу «Героям спяваць лёгка» выбрала найлепшыя відэаролікі аб асобным зборы смецця і аб’явіла пераможцаў. У ліку прызёраў – сярэднія школы Магілёва, паведамілі ў ДУ «Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў», якая з’яўляецца арганізатарам конкурсу.

Трэцяе месца заняла СШ № 33 з кліпам «Выратуем планету разам». Дадатковае прызавое месца прысуджана СШ №19 з працай «Захаваем планету разам».

Усяго на конкурс было прадстаўлена 406 відэаролікаў ад школ з усёй рэспублікі. Члены журы разам са старшынёй конкурснай камісіі дырэктарам ДУ «Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў» Наталляй Грынцэвіч і амбасадарамі конкурсу тэлевядучымі, салістамі групы Da Vinci Дзянісам Дудзінскім і Кацярынай Раецкай ацэньвалі відэаролікі па наступных крытэрах: якасць выканання песні «Чтобы планету нам спасать», арыгінальнасць ідэі, інфарматыўнасць і пераканаўчасць кліпа. Па кожным з іх ролікі атрымалі ад 1 да 10 балаў.

Згодна з Палажэннем аб конкурсе, пераможцамі павінны былі стаць чатыры ўдзельнікі. Аднак, улічваючы вялікую колькасць дастойных работ, арганізатары прынялі рашэнне ўвесці дадатковыя прызавыя месцы. Такім чынам, было абрана 11 работ, якія атрымалі максімальную колькасць балаў. А найлепшым прызнаны кліп сярэдняй школы №12 Наваполацка «Это наша забота, а не кого-то!».

Паглядзець усе конкурсныя відэаролікі можна на YouTube-каналах «Героям петь легко» і target99 Belarus.

Конкурс праводзіўся ДУ «Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў» Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі пры падтрымцы Міністэрства адукацыі сумесна з грамадскім рухам «Мэта 99».

Па матэрыяле БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая