Рус Бел Eng 中文

Тэлеканал «Беларусь 4. Магілёў» запускае ў прамы эфір новы тэлепраект «Чацвёртая студыя»

Тэлеканал «Беларусь 4. Магілёў» запускае ў прамы эфір новы тэлепраект «Чацвёртая студыя», які таксама будзе транслявацца ў інтэрнэце. Прэм’ера адбудзецца у чацвер, 4 студзеня, у 19:15. Госці праграмы - магілёўскія музыканты групы CRISPY, LIS, «Барон Мюнхгаўзен».

«Чацвёртая студыя» – гэта творчая прастора, якую трэба будзе напоўніць эмоцыямі, ідэямі, пытаннямі і адказамі, натхненнем. Тут будуць адбывацца самыя нечаканыя рэчы, абмяркоўвацца актуальныя тэмы, сутыкацца супрацьлеглыя думкі.

Вядучыя праграмы, госці і эксперты ў прамым эфіры і сацсетках будуць весці размову аб тым, што хвалюе жыхароў Магілёўскай вобласці розных узростаў і сацыяльных груп.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая