Рус Бел Eng 中文

Тэрыторыя свабоднай эканамічнай зоны «Магілёў» будзе пашырана

У Беларусі пашыраюцца межы свабодных эканамічных зон і магчымасці развіцця іх інфраструктуры. Адпаведны указ №346 падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Указам прадугледжваецца пашырэнне тэрыторыі свабодных эканамічных зон «Магілёў», «Віцебск», «Мінск» і «Гроднаінвест» шляхам уключэння перспектыўных зямельных участкаў. Аптымізацыя тэрыторыі СЭЗ «Гроднаінвест» будзе праведзена шляхам выключэння аднаго ўчастка ў сувязі са зменай яго мэтавага прызначэння і выключэння участкаў, не запатрабаваных інвестарамі.

Для стварэння інфраструктуры ў СЭЗ зараз могуць выкарыстоўвацца дадатковыя крыніцы фінансавання, не забароненыя заканадаўствам, што дазволіць выкарыстоўваць на гэтыя мэты крэдытныя сродкі. Указам замацоўваецца магчымасць вызначаць у якасці заказчыкаў па праектаванні і будаўніцтве аб’ектаў інфраструктуры ў межах СЭЗ іншыя арганізацыі, акрамя адміністрацый СЭЗ. Гэтыя меры ствараюць умовы для магчымасці крэдытавання будаўніцтва інфраструктуры ў СЭЗ у перспектыве.

Акрамя таго, спрашчаецца парадак камандзіравання кіраўнікоў адміністрацый СЭЗ для вырашэння актуальных пытанняў.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая

Чытайце таксама ў катэгорыі "эканоміка і бізнес":