Рус Бел Eng 中文

Тканіна ААТ «Магатэкс» ўвайшла ў калекцыю сусветных трэндаў 2018/2019 па выніках міжнароднай выставы «Heimetextil»

12 тканін ААТ «Магатэкс» увайшлі ў калекцыю сусветных трэндаў 2018/2019 па выніках міжнароднай выставы «Heimetextil», якая адбылася ў студзені ў Франкфурце-на-Майне (Германія). На экспазіцыі былі прадстаўлены кампаніі-вытворцы тэкстыльнай прадукцыі з 64 краін свету.

«Еўрапейская прафесійная супольнасць ужо не першы год ацэньвае дызайн і высокую якасць тканін «Магатэкс». Мы ганарымся, што ўсе малюнкі, тэкстуру, каляровую палітру распрацавалі нашы тэхнолагі і дызайнеры. Супрацоўнікі навучаюцца і натхняюцца, наведваючы міжнародныя выставы. Дзякуючы сваёй кампетэнцыі, дасведчанасці і пачуццю стылю спецыялісты заўсёды ў курсе апошніх тэндэнцый і ўжо не першы раз змаглі прыцягнуць цікавасць сусветнай галіны тэкстылю да прадукцыі магілёўскага прадпрыемства, – адзначыў генеральны дырэктар ААТ «Магатэкс» Віктар Маціевіч.

Тканіны «Магатэкс» для дамашняга дэкору маюць высокі ўзровень ахоўных уласцівасцяў. Яны ўстойлівыя да мыцця і дзеяння любых дэзынфекцыйных сродкаў, валодаюць пылабрудаводаахоўнымі ўласцівасцямі. Асобна варта адзначыць тканіны з малаўзгаральным аздабленнем – матэрыял не гарыць нават пры ўздзеянні адкрытага агню і высокіх тэмператур.

«Heimtextil» – адна з найбуйнейшых сусветных платформаў для вытворцаў і рытэйлераў інтэр’ерных тканін і дамашняга тэкстылю, архітэктараў, дызайнераў і дэкаратараў, распрацоўшчыкаў праектаў і інш. Удзельнікі выставы анансуюць свае прадукты і інавацыі, а таксама абвяшчаюць трэнды на будучы год. У 2018 годзе ў «Heimtextil» удзельнічала 2975 экспанентаў, яе наведалі каля 70 тыс. чалавек з 135 краін.

На сезон 2018/2019 «Heimtextil Trends» вызначыла 5 тэндэнцый у інтэр’ерным тэкстылі: «Relax / Recharge» (баланс энергіі ў спалучэнні чырвонага і сіняга), «Perfect imperfection» (наўмыснае падкрэсліванне недасканаласцяў, якія ўзнікаюць пры стварэнні вырабаў), «Soft minimal»(просты і элегантны дэкор), «Adapt + Assemble» (лінейныя і геаметрычныя формы, функцыянальнасць) «Urban oasis» (прыродныя матывы і тэкстуры).

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая