Рус Бел Eng 中文

Тром майстрам саломапляцення Магілёўскай вобласці прысвоена званне «Народны майстар Рэспублікі Беларусь»

Тром майстрам саломапляцення Магілёўскай вобласці прысвоена званне «Народны майстар Рэспублікі Беларусь». Такое рашэнне было прынята на пасяджэнні экспертнай камісіі пры Беларускім саюзе майстроў народнай творчасці.

Ганаровага звання ўдастоены Алена Зушчык і Ірына Хізанейшвілі з Горак, а таксама Ірына Кухціна з Быхава.

Акрамя таго, пацвердзілі свой прафесіяналізм народныя майстры Беларусі Тамара Багдановіч і Галіна Сцепанькова (лазапляценне, Горкі), Таццяна Фяськова (лазапляценне, Магілёў), Вольга Сыцікава (мастацкае афармленне лёну, Магілёў) і Таццяна Чараповіч (валянне, Дрыбін).

Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.

Чытайце таксама ў катэгорыі "культура":

17.07.2018 - 09:48 | У Магілўёскім музеі этнаграфіі пачынае працу выстава карцін з дэнамінаваных купюр Нацыянальнага банка Беларусі

У Магілёўскім музеі этнаграфіі сёння пачынае працу выстава карцін з дэнамінаваных купюр. Як паведамілі карэспандэнту сайта, экспазіцыя «Ад плацяжу да мастацтва» размесціцца ва ўстанове культуры да 21 жніўня.

16.07.2018 - 15:12 | Атмасфернай прэм'ерай «Ю» закрые сезон Магілёўскі драмтэатр

Атмасфернай прэм'ерай «Ю» закрые сезон Магілёўскі драмтэатр. Паказы пройдуць 30 і 31 ліпеня, паведамілі карэспандэнту сайта ў адміністрацыі ўстановы культуры.

13.07.2018 - 11:59 | Магілёўскі абласны тэатр лялек закрывае сезон

Магілёўскі абласны тэатр лялек закрывае сорак першы сезон. Апошнія спектаклі пройдуць 14 ліпеня, паведамілі карэспандэнту сайта ва ўстанове культуры.

12.07.2018 - 09:15 | Праваслаўныя адзначаюць Дзень памяці святых апосталаў Пятра і Паўла

Праваслаўныя вернікі сёння адзначаюць Дзень памяці святых Першавярхоўных апосталаў Пятра і Паўла.

11.07.2018 - 10:36 | Дакументальныя фільмы пра выдатных асоб Беларусі пакажуць у Магілёве

Кінапаказы дакументальных фільмаў «Невядомае аб вядомых беларусах», прысвечаныя Году малой радзімы, пакажуць з 12 па 23 ліпеня ў малой зале кінатэатра «Радзіма» Магілёва.