Рус Бел Eng 中文

Турзлёт работнікаў дзяржустаноў рэгіёна пройдзе 24-26 жніўня ў Чавускім раёне

Турыстычны злёт работнікаў Магілёўскага аблвыканкама, яго структурных падраздзяленняў, сілавых структур і ведамстваў, пракуратуры, а таксама шэрагу іншых арганізацый рэгіёна, якія ўваходзяць у прафсаюз работнікаў дзяржаўных устаноў, пройдзе з 24 па 26 жніўня ў Чавускім раёне на базе спартыўна-аздараўленчага цэнтра «Рудэя». За прызавыя месцы будзе змагацца каля 200 чалавек у складзе 10 каманд.

Праграма шостага турзлёту ўключыць у сябе шэраг спартыўных выпрабаванняў і конкурсных залікаў. Так, удзельнікам трэба будзе прайсці камбінаваны турыстычны маршрут і прадэманстраваць тэхніку воднага турызму, пазмагацца ў настольным тэнісе, дартсе, пляжным валейболе і рыбнай лоўлі, згуляць у шашкі, лепш за ўсіх арганізаваць побыт і арыгінальна прадставіць сваю каманду.

Сярод пазазаліковых выпрабаванняў – сямейная жартоўная эстафета «Тата, мама і я», конкурс на самае лепшае выкананне турысцка-патрыятычнай песні і кулінарнае спаборніцтва па падрыхтоўцы на вогнішчы найлепшай паходнай стравы.

Па выніках усіх спаборніцкіх этапаў каманды-пераможцы будуць узнагароджаны дыпломамі адпаведных ступеняў і каштоўнымі падарункамі.

Урачыстае адкрыццё турыстычнага злёту адбудзецца 25 жніўня ў 10.00. Гэты дзень стане самым насычаным для канкурсантаў, бо на яго прыйдзецца асноўная частка выпрабаванняў. Завершыць яго культурна-забаўляльная праграма.

Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.

Чытайце таксама ў катэгорыі "рэгіёны":

19.02.2019 - 11:05 | У Магілёўскай вобласці за мінулыя суткі пад вогненную хвалю трапілі жылы дом і гараж

У Магілёўскай вобласці за мінулыя суткі адбылося два пажары. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла в. а. старшага інспектара Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю рэгіянальнага ўпраўлення МНС Ганна Сташкевіч.

14.02.2019 - 14:48 | У Магілёўскай вобласці за мінулыя суткі адбылося два пажары

У Магілёўскай вобласці за мінулыя суткі адбылося два пажары. Пра гэта паведамілі ў цэнтры бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю абласнога ўпраўлення МНС.

12.02.2019 - 13:56 | Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даў згоду на прызначэнне старшынёй Клічаўскага райвыканкама Віктара Рабкаўца

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 12 лютага разгледзеў кадравыя пытанні.

12.02.2019 - 08:07 | Спартыўная тэма набірае папулярнасць: у Антонаўцы гуляюць у валейбол, у Касцюковічах – у хакей

Зноў адкрылася днямі спартыўная зала ў сацыяльным цэнтры аграгарадка Антонаўка Чавускага раёна. Адкрыццё адзначылася таварыскім валейбольным матчам паміж камандамі жыхароў Антонаўкі і суседняга аграгарадка Каменка. Падчас гульні не пуставалі і глядацкія месцы – 40 балельшчыкаў прыйшлі падтрымаць мясцовых валейбалістаў-аматараў.

07.02.2019 - 09:45 | Увесь люты на пляцоўцы палігона «Асіповіцкі» праводзяцца планавыя падрыўныя работы

Увесь люты ў рабочыя дні з 9.00 да 16.00 на падрыўной пляцоўцы палігона «Асіповіцкі» вайсковай часці 12147 праводзяцца планавыя падрыўныя працы.