Рус Бел Eng 中文

У 2016 годзе паслугамі бібліятэк Магілёўскай вобласці карысталіся больш за 400 тыс. чалавек

У 2016 годзе паслугамі бібліятэк Магілёўскай вобласці карысталіся больш за 400 тыс. чалавек. Пра гэта паведаміла першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама Алена Баброва .

Працэнт ахопу насельніцтва бібліятэчным абслугоўваннем склаў 39% пры сярэднім паказчыку па рэспубліцы 33%.

Паводле слоў Алены Бабровай, на сённяшні дзень камп’ютарызавана 97% бібліятэк. Падключаны да сеткі Інтэрнэт з арганізацыяй электроннай пошты 88% бібліятэк.

З мэтай прадастаўлення насельніцтву афіцыйнай і актуальнай прававой інфармацыі створана 116 публічных цэнтраў прававой інфармацыі, з іх у сельскай мясцовасці – 69, у аграгарадках – 67.

Сукупны фонд бібліятэк Магілёўскай вобласці папоўніўся 184 тыс. экзэмпляраў дакументаў. У сярэднім у адну бібліятэку паступіла 470 асобнікаў.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая