Рус Бел Eng 中文

У 2018 годзе 65 перспектыўных спартсменаў Магілёўскай вобласці будуць атрымліваць імянныя стыпендыі

У 2018 годзе 65 перспектыўных спартсменаў Магілёўскай вобласці, якія прадстаўляюць 19 відаў спорту, будуць атрымліваць імянныя стыпендыі. Такое рашэнне прынята на пасяджэнні трыццаць другой сесіі Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў 27 склікання. Падставай сталі вынікі, дасягнутыя моладдзю на афіцыйных міжнародных і рэспубліканскіх спаборніцтвах у бягучым годзе.

У ліку стыпендыятаў – Дынара Алімбекава (біятлон), Казбез Кілаў і Уладзіслаў Манкевіч (грэка-рымская барацьба), Анастасія Аўрамчык (барацьба самба), Дар’я Новікава і Анастасія Сямёнава (грэбля акадэмічная), Надзея Макарчанка і Руслан Сазанавец (грэбля на байдарках і каноэ), Іван Корабаў і Алег Мялёхін (каратэ), Міхаіл Абрамчук (лёгкая атлетыка), Юрый Астапенка (лыжныя гонкі), Сюзанна Валадзько (цяжкая атлетыка), Ксенія Зелянцова (шахматы).

Імянныя стыпендыі будуць выплачвацца штомесяц за кошт сродкаў, прадугледжаных у абласным бюджэце на названыя мэты і ў адпаведнасці з бюджэтным заканадаўствам. Такое заахвочванне дазволіць стварыць спрыяльныя ўмовы для павышэння майстэрства і заваёвы медалёў спартсменамі Магілёўскай вобласці на афіцыйных спаборніцтвах рознага ўзроўню.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая