Рус Бел Eng 中文

У абласной бібліятэцы імя У. І. Леніна прэзентавалі 11-ы выпуск ваенна-гістарычнага зборніка «Могилевский поисковый вестник»

У абласной бібліятэцы імя У. І. Леніна прэзентавалі 11-й выпуск ваенна-гістарычнага зборніка «Могилевский поисковый вестник», перадае карэспандэнт сайта.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі выканаўчай улады рэгіёна, ваеннага камісарыята, абласнога Савета ветэранаў АУС і ВВ МУС, Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, моладзь, у тым ліку вайскоўцы, пошукавікі абласнога клуба «Віккру», аўтары і героі размешчаных у выданні матэрыялаў, выкладчыкі МДУ імя А. А. Куляшова, сродкі масавай інфармацыі і інш.

Чарговы выпуск чытачы чакалі два гады. Нягледзячы на гэта, нумар выйшаў у ранейшым фармаце ў Магілёўскай абласной узбуйненай друкарні імя Спірыдона Собаля тыражом 400 асобнікаў пры падтрымцы галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама. Першую частку выдання складаюць публіцыстычныя артыкулы пошукавікаў, гісторыкаў, журналістаў, пісьменнікаў, другую – архіўныя дакументы з Цэнтральнага архіва Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі, якія датычацца баявых дзеянняў у 1941 годзе на Магілёўшчыне.

У весніку прадстаўлены матэрыялы, прысвечаныя вывучэнню пытанняў вайны і пошукавай працы. У прыватнасці, тут можна знайсці вынікі разведвальнай экспедыцыі па месцах Вялікай Паўночнай вайны. Галоўчынская бітва 1708 года няўдала склалася для расійскай рэгулярнай арміі. Але яна выявіла недахопы ў кіраванні войскамі і дапамагла лепш падрыхтавацца да новых бітваў (Добрае, Лясная, Палтава). 310 гадоў прайшло з дня легендарнай бітвы, але зямля яшчэ захоўвае нямала сведчанняў той далёкай вайны. Пошукавы клуб «Віккру» ў ходзе разведвальнай экспедыцыі ўстанавіў дакладнае месца, «дзе ў апошні раз узышла зорка шчасця Карла XII». Да гэтага лічылася, што падзеі пры Галоўчыне развіваліся ў некалькі іншым месцы.

Выданне разлічана на вучнёўскую і студэнцкую моладзь, спецыялістаў ваенных камісарыятаў, гісторыкаў, навуковых супрацоўнікаў музеяў і адрасуецца ўсім, хто цікавіцца ваеннай гісторыяй і займаецца пошукавай працай у нашы дні.

    

«Такія зборнікі патрэбны не столькі выканаўчай уладзе, салдатам, якія загінулі на палях бітваў, колькі маладым людзям, якія шмат чаго не ведаюць аб гераічных падзеях, а, значыць, і гісторыю малой радзімы, – адзначыў падчас прэзентацыі намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама Алег Пішчанка. – Пошукавікі рэгіёна робяць вялікую справу з энтузіязмам, па закліку сэрца, і гэта дарагога варта».

Як расказаў кіраўнік абласнога гісторыка-патрыятычнага пошукавага клуба «Віккру», рэдактар-складальнік «Могилевский поисковый вестника» Мікалай Барысенка, 80% тыражу новага выдання перададуць у бібліятэкі, каб са зборнікам мог пазнаёміцца кожныжадаючы. Астатняя частка будзе раздадзена аўтарам, ветэранам, зацікаўленым у пошукавай працы хлопцам і дзяўчатам.

«Тэма вайны, як айсберг, сёння паволі хаваецца пад ваду, – падкрэсліў Мікалай Барысенка. – Сыходзяць апошнія сведкі тых падзей, а з імі – патэнцыял і зарад, якія яны неслі ў сабе і сваіх расказах. Цяпер важна, якая арганізацыя, хто перахопіць гэтую хвалю, на якой патрыятычнай ноце будзе расці і выхоўвацца новае пакаленне».

Клуб «Віккру» вось ужо 24 гады займаецца пошукам невядомых салдат, высвятленнем лёсаў, выкапваннем ваеннай тэхнікі. Сёння ў арганізацыі – каля 60 чалавек. З іх каля дзесяці – прадстаўнікі першага саставу, так званы залаты фонд. На аснове выданняў, якія з’явіліся на свет дзякуючы ініцыятыве і вынікам працы нашых пошукавікаў, знята больш за 10 дакументальных фільмаў аб ваенных дзеяннях у Беларусі і Магілёўскай вобласці. За гады існавання «Віккру» пры падтрымцы абласнога і раённых выканаўчых камітэтаў павялічыласяколькасць устаноўленых імёнаў салдат, зніклых без вестак у гады вайны, да 20 тыс. чалавек. Паводле архіўнай інфармацыі і сведчанняў мясцовых жыхароў пошукавікі выявілі дзясяткі невядомых раней брацкіх і адзіночных месцаў пахаванняў воінаў Чырвонай Арміі, устанавілі экіпажы пяці савецкіх самалётаў, збітых у 1941-1944 гадах на тэрыторыі Магілёўшчыны. «У зямлі рэгіёна ляжаць яшчэ сотні тысяч салдат. Працы хопіць усім, асабліва маладому пакаленню, якое неабыякава да падзей вайны», – канстатаваў Мікалай Барысенка.

Ён заўважыў, што асноўная складанасць пры стварэнні ваенна-гістарычных зборнікаў – пошук новых матэрыялаў, малавядомых, нязбітых. Менавіта такія размяшчаюцца ў выданні «Могилевский поисковый вестник». «Мы праводзім абласныя конкурсы сярод моладзі, педагогаў, супрацоўнічаем з ветэранамі. Дзякуючы такой працы нярэдка з’яўляюцца цікавыя звесткі, – распавёў Мікалай Барысенка. – Выкарыстоўваем усе крыніцы, збіраем унікальную інфармацыю, каб паказаць: ваенную тэму забываць нельга, яна на стагоддзі».

«Могилевский поисковый вестник» - адзінае спецыялізаванае выданне ў Беларусі па пошуку і ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны. Электронны варыянт выдання можна знайсці тут.

Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.

Чытайце таксама ў катэгорыі "гісторыя":

15.02.2019 - 09:13 | 30 гадоў таму завяршыўся вывад савецкіх войскаў з Афганістана
08.02.2019 - 14:13 | У Магілёўскай вобласці на помнікі і мемарыялы ў 2018 годзе нанесена звыш 1,5 тыс. прозвішчаў абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў

У Магілёўскай вобласці на помнікі і мемарыялы ў 2018 годзе нанесена звыш 1,5 тыс. прозвішчаў абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў. Пра гэта паведаміла сёння на выніковай калегіі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама яго начальнік Кацярына Музычэнка, перадае карэспандэнт сайта.

07.02.2019 - 13:12 | Кніга «Афганістан. Старонкі мужнасці» выдадзена ў Магілёве да 30-годдзя вываду савецкіх войскаў з Афганістана

Да 30-годдзя вываду савецкіх войскаў з Афганістана інфармацыйнае агенцтва «Магілёўскія ведамасці» выдала кнігу «Афганістан. Старонкі мужнасці».

01.02.2019 - 09:45 | Шклоўскай раённай газеце «Ударны фронт» – 100 гадоў

1 лютага 1919 года ў свет выйшаў першы нумар раённай газеты «Ударны фронт». Вось ужо 100 гадоў яна з’яўляецца інфармацыйным спадарожнікам для шклаўчан.

28.01.2019 - 12:38 | У Магілёве ўшанавалі памяць ахвяраў Халакосту

У Магілёве ўшанавалі памяць ахвяраў Халакосту. Ля мемарыяльнага знака «У памяць пра яўрэеў – ахвяр нацызму» 27 студзеня сабраліся людзі з кветкамі і свечкамі.