Рус Бел Eng 中文

У Бабруйску 13 каманд пажарных-выратавальнікаў разыграюць кубак старшыні гарадскога выканаўчага камітэта

Пажарныя-выратавальнікі разыграюць кубак старшыні Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта. Штогадовы адкрыты турнір стартуе 17 студзеня ў горадзе на Бярэзіне, паведамілі ў гарвыканкаме.

За тытул пераможцы будзе змагацца 13 каманд, восем з якіх прадстаўнікі МНС Беларусі, а пяць – калегі з блізкага замежжа. Гонар Магілёўскай вобласці традыцыйна будуць абараняць 2 зборныя з горада Бабруйска. Дарэчы, на аналагічных спаборніцтвах у 2017-м вікторыю святкавала дружына «Бабруйск-1», а на другой пазіцыі размясціўся «Бабруйск-2». Бронзавымі прызёрамі сталі ратавальнікі з Гродна.

У гэтым годзе ўдзельнікам трэба будзе выявіць наймацнейшага ў спаборніцтвах па міні-футболе, валейболе і пажарным спорце. Акрамя таго, запланавана таварыская сустрэча па перацягванні каната. Уладальнік галоўнай ўзнагароды турніру вызначыцца 20 студзеня.

Упершыню турнір на кубак старшыні Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта сярод падраздзяленняў пажарных-выратавальнікаў адбыўся ў 2004 годзе. З таго часу стала добрай традыцыяй напярэдадні прафесійнага свята – Дня ратавальніка – праводзіць дадзеныя спаборніцтвы.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая