Рус Бел Eng 中文

У Бабруйску на пажары загінуў невядомы мужчына

За суткі ў Магілёўскай вобласці адбылося 3 пажары. Не абышлося без гібелі. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

Сёння каля 5 гадзін раніцы па не ўстаноўленай пакуль прычыне загарэўся нежылы дом, размешчаны па вул. Кірава ў Бабруйску. Агонь практычна цалкам спапяліў будынак: знішчаны дах, веранда, перакрыцці, пашкоджаны сцены. Пад абваленымі канструкцыямі быў знойдзены загінулы мужчына, асоба якога высвятляецца.

Без дачы пакінуў агонь 51-гадовую бабруйчанку. Пажар адбыўся 5 верасня днём у в. Морхавічы Кіраўскага раёна. У выніку пажару ў доме знішчаны веранда, дах, пашкоджаны сцены і перакрыцце. Ад чаго загарэўся дом, яшчэ трэба будзе ўстанавіць.

Загарэўся таксама аўтамабіль «Фольксваген Джэта», прыпаркаваны па вуліцы Азёрнай у Краснаполлі. Званок у службу МНС паступіў каля чатырох раніцы. Па прычыне позняга выяўлення полымя істотна пашкодзіла аўтамабіль: маторны адсек, салон і лакафарбавае пакрыццё. Прычына пажару ўстанаўліваецца.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая