RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У Беларусі аб’яўлены конкурс інвестпраектаў суб’ектаў малога прадпрымальніцтва

Беларускі фонд фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў па 30 студзеня прымае заяўкі ад суб’ектаў малога прадпрымальніцтва на ўдзел у конкурсе інвестыцыйных праектаў для атрымання дзяржаўнай фінансавай падтрымкі. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства эканомікі.

У конкурсе могуць прыняць удзел суб’екты малога прадпрымальніцтва, якія зарэгістраваны, ажыццяўляюць дзейнасць у Беларусі, а таксама маюць права на атрыманне дзяржаўнай фінансавай падтрымкі ў адпаведнасці з указам №255 «Аб некаторых мерах дзяржаўнай падтрымкі малога прадпрымальніцтва».

Гаворка ідзе аб інвестпраектах па наступных напрамках: стварэнне, развіццё і пашырэнне вытворчасці тавараў (работ, паслуг); Арганізацыя, развіццё вытворчасці, рэалізацыя экспартна арыентаванай, імпартазамяшчальнай прадукцыі; вытворчасць прадукцыі, накіраванай на энерга- і рэсурсазберажэнне; укараненне новых тэхналогій.

Дзяржпадтрымка аказваецца ў форме прадастаўлення грашовых сродкаў на ўмовах пазыкі ў памеры да Br204 тыс. і прадастаўлення маёмасці на ўмовах фінансавай арэнды (лізінгу) таксама да Br204 тыс. Пры гэтым агульная сума фінансавай падтрымкі аднаго суб’екта не можа перавышаць Br255 тыс.

Суб’ектам малога прадпрымальніцтва, якія перамаглі ў конкурсе, плануецца аказваць падтрымку на ўмовах тэрміновасці і зваротнасці да 5 гадоў.

БЕЛТА
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая