Рус Бел Eng 中文

У Беларусі з 3 жніўня ўводзіцца забарона на імітацыю чужога фірмовага стылю

У Беларусі ўводзіцца забарона на імітацыю чужога фірмовага стылю, паведаміла начальнік аддзела метадалогіі антыманапольнага рэгулявання і канкурэнцыі МАРТ Вольга Каралькова, каментуючы ўступленне ў сілу 3 жніўня новай рэдакцыі закона «Аб супрацьдзеянні манапалістычнай дзейнасці і развіцці канкурэнцыі».

Законам дэталізаваны пералік формаў нядобрасумленнай канкурэнцыі – яны апісаны больш падрабязна, але пералік не з’яўляецца закрытым.

Так, уведзена забарона на капіраванне або імітацыю фірмовага стылю (у сукупнасці фірмовага адзення, афармлення гандлёвай залы, вітрыны), якая індывілізуе канкурэнта і яго тавар, што прыводзіць да змешвання ў вачах спажыўца канкурэнтаў альбо тавараў, якія рэалізуюцца імі. Напрыклад, калі адзін вытворца распрацаваў фірмовы стыль, уклаў сродкі ў яго прасоўванне, а другі хоча скарыстацца вынікамі чужой працы, то МАРТ адрэагуе на гэты выпадак і вызначыць, ці ёсць тут прыкметы нядобрасумленнай канкурэнцыі. «Калі ёсць забарона на імітацыю, можна будзе звярнуцца ў антыманапольны орган, дадзены факт будзе разгледжаны», – адзначыла Вольга Каралькова.

Акрамя таго, забараняецца ўводзіць у зман адносна месца знаходжання вытворцы тавару – гэта парушэнне сустракалася, напрыклад, пры правядзенні дзяржаўных закупак.

Законам таксама ўпершыню ўведзены забароны на дзеянні, якія прыводзяць або могуць прывесці да абмежавання канкурэнцыі пры закупках тавараў.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая