Рус Бел Eng 中文

У Быхаўскім раёне фура пераехала пешахода: мужчына загінуў

За мінулы тыдзень на дарогах Магілёўшчыны зарэгістравана 8 дарожна-транспартных здарэнняў, у выніку якіх 1 чалавек загінуў і 7 атрымалі траўмы. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміў старшы інспектар аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама Андрэй Калеснік.

Так, 13 кастрычніка ў 20.15 у Быхаўскім раёне 55-гадовы гамяльчанін, кіруючы аўтамабілем МАЗ-МАН з прычэпам і рухаючыся па 51-м кіламетры дарогі «Магілёў-Быхаў-Рагачоў» у напрамку Быхава з боку Гомельскай вобласці, наехаў на 48-гадовага быхаўчаніна, які ляжаў на праезджай частцы. Мужчына ад атрыманых цялесных пашкоджанняў загінуў на месцы ДТЗ. Пешаход святлоадбівальнымі элементамі пазначаны не быў. Па факце здарэння Быхаўскім РАСК праводзіцца праверка па арт.174 КПК РБ.

Падобная сітуацыя, праўда, з больш шчаслівым канцом адбылася ў Бабруйскім раёне. 14 кастрычніка ў 20.45 29-гадовы жыхар дадзенага раёна ехаў на аўтамабілі «Фальксваген Пасат» у в. Цялуша па вул. Мічурына з боку вул. Школьнай у напрамку вул. Чыгуначнай. Праязджаючы паблізу дома №20, ён наехаў на 38-гадовага бабруйчаніна, які ляжаў у стане алкагольнага ап’янення на праезджай частцы. У выніку ДТЗ мужчына атрымаў цялесныя пашкоджанні, з якімі шпіталізаваны ў траўматалагічнае аддзяленне УАЗ «БЦБ». Пешаход быў пазначаны святлоадбівальнымі элементамі. Кіроўца легкавіка з месца здарэння ўцёк, аднак быў затрыманы падчас плана «Перахоп».

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая