Рус Бел Eng 中文

У Быхаўскім раёне на пажары загінуў мужчына

У Магілёўскай вобласці за суткі здарыўся адзін пажар, які прывёў да гібелі чалавека. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

13 лютага каля 9 гадзін раніцы ў службу МНС патэлефанавалі жыхары в. Следзюкі Быхаўскага раёна – гарэў дом па вул. Аскаленкі. На падлозе ў адным з пакояў выратавальнікі без прыкмет жыцця знайшлі 58-гадовага брата гаспадыні дома. Як высветлілася, загінулы пражываў там з дазволу гаспадыні. Напярэдадні мясцовыя жыхары бачылі яго ў стане алкагольнага ап’янення.

Па папярэдніх дадзеных фатальную ролю ва ўзнікненні пажару сыграла непатушаная цыгарэта. У выніку пажару таксама пашкоджаны перакрыцці, унутранае аздабленне і маёмасць у летняй кухні. Праверку па факце пажару і гібелі праводзіць Быхаўскі раённы аддзел следчага камітэта Беларусі.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая