Рус Бел Eng 中文

У Чэрыкаўскім раёне яўка выбаршчыкаў перавысіла 90%

Па дадзеных на 18.00 у Чэрыкаўскім раёне Магілёўскай вобласці яўка выбаршчыкаў складала 92%. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміў старшыня абласной выбарчай камісіі Валерый Берастаў.

Набліжаўся да лідара рэгіёна Круглянскі раён. Тут прагаласавала 90% выбаршчыкаў. Таксама высокая актыўнасць адзначана ў Бабруйскім і Чавускім раёнах, дзе ў выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў прыняло ўдзел 88,7% і 88% выбаршчыкаў адпаведна.

У цэлым у рэгіёне на 18.00 18 лютага з улікам вынікаў датэрміновага галасавання ў выбарах прыняло ўдзел 77% выбаршчыкаў Магілёўскай вобласці.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая