Рус Бел Eng 中文

У Горацкім раёне праводзіцца сістэмная і эфектыўная работа са зваротамі грамадзян – Генадзь Лаўранкоў

У Горацкім раёне органамі мясцовай улады праводзіцца сістэмная і эфектыўная работа са зваротамі грамадзян. Такое меркаванне выказаў журналістам па выніках прамой тэлефоннай лініі і асабістага прыёму грамадзян у Горацкім райвыканкаме памочнік Прэзідэнта – галоўны інспектар па Магілёўскай вобласці Генадзь Лаўранкоў.

Хоць прыём і тэлефонная лінія былі дастаткова напружаныя, звярнулася дастаткова вялікая колькасць людзей, а дыялог працягваўся каля пяці гадзін, Генадзь Лаўранкоў адчуў пэўнае задавальненне вынікамі размовы. «Сёння практычна не было тых дробных, жыццёвых праблем, якія павінны вырашацца на месцах. Відаць, што выканаўчая ўлада пастаянна і сістэмна працуе з людзьмі, трымае на кантролі іх звароты і, зыходзячы з наяўных магчымасцяў, стараецца іх вырашаць. У гэтым плане я прыхільнік таго, каб мясцовыя органы ўлады самі вызначалі, што і калі трэба рабіць, яны больш ведаюць сітуацыю на месцах, ведаюць свае магчымасці», – адзначыў ён.

Падчас дыялогу дэталёва разгледжаны шырокі спектр зваротаў грамадзян, якія тычыліся розных сфер жыццядзейнасці. Пераважна звярталіся жыхары Горак і Горацкага раёна, але былі званкі з Быхаўскага раёна і нават Мінска. У асноўным пытанні тычыліся землекарыстання, аказання камунальных паслуг, рамонту дарог, работы грамадскага транспарту, працаўладкавання. Да прыкладу, да галоўнага інспектара па Магілёўскай вобласці звярнулася жыхарка Горак з просьбай дапамагчы з рамонтам дарожнага палатна і ўладкаваннем тратуара па адным з участкаў па вуліцы Заслонава. Высветлілася, што рамонт гэтага ўчастка райвыканкамам запланаваны на чацвёрты квартал бягучага года. Генадзь Лаўранкоў прапанаваў разгледзець магчымасць не адкладваць гэтае пытанне да канца года і па магчымасці вырашыць гэтую праблему раней.

Пад асабісты кантроль ён узяў пытанне прадастаўлення ў Глускім раёне памяшкання пад вытворчую дзейнасць і стварэнне новых працоўных месцаў прадпрыемству «Інавацыі і бяспека». Ён таксама паабяцаў вывучыць магчымасці аказання дапамогі адной з тых жанчын, якія звярнуліся з пытаннем па набыцці медыкаментаў і пераводу яе шасцімесячнага сына на ўтрыманне ў хатніх умовах з Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы.

Усяго на прамую тэлефонную лінію да Генадзя Лаўранкова сёння дазваніліся 14 чалавек, у час асабістага прыёму адбыўся дыялог з 11 грамадзянамі. Усе грамадзяне атрымалі адказы і тлумачэнні на зададзеныя пытанні, а іх пісьмовыя звароты ўзяты на кантроль, на іх будуць дадзены грунтоўныя адказы.

 

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая