У Палацы культуры БДСГА адкрылася выстава сучаснай візуальнай творчасці студэнтаў «Грані творчасці». Тэма-дэвіз інтэрактыўнай экспазіцыі – «Францыск Скарына. Чалавек дасканалы», паведамілі ва ўстанове культуры.
У год святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання асоба вядомага асветніка набыла новыя грані – яго жыццё і дзейнасць паўстала ў сучасным чытанні студэнцкай моладдзю. Экспазіцыя ўключае амаль 100 работ, выкананых маладымі мастакамі і фатографамі з выкарыстаннем найноўшых камп’ютарных праграм, незвычайных тэхнік і напрамкаў сучаснага мастацтва. Нестандартнымі з’яўляюцца і намінацыі, у якіх прадстаўлены работы.
Аўтарскае асэнсаванне цытаты Скарыны «...і людзі да месца, дзе нарадзіліся і ўзгадаваны ў Бозе, вялікую ласку маюць» легла ў аснову работ намінацыі «Летэрынг – «Я, Францішак, Скарынін сын...». Яны літаральна «намаляваны словамі» – тэкст, графічныя формы і рашэнні з’яўляюцца мастацкімі абектамі.
Яшчэ адна намінацыя «Буквіца – «Друкаванае слова. Вялікія літары» ўключае ілюстрацыі да твораў, прысвечаных Скарыну, вядомых аўтараў (М. Багдановіча, М. Танка, А. Брэсцкай, В. Віткі, Л. Геніюш і інш.).
Фота-альтэрнат «Крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы» ўяўляе фотаработы з выявай самай старой кнігі з асабістай бібліятэкі аўтара-мастака. Пры стварэнні здымкаў максімальна выкарыстаны сучасныя напрамкі, такія як 3D-візуалізацыя, «інтэрвальная здымка», «сэлфі», «актуальная камера», «камбінаваныя здымкі».
Месцы і архітэктурныя аб’екты, звязаныя з жыццём і дзейнасцю першадрукара, адбіліся ў намінацыі «Візуальны сэт «Vademecum: там ёсць вялікая таямніца». Сярод работ – жывапіс, графіка, акварэль, сфумата, сграфіта, грызайль і інш.
Экспазіцыя выстаўляецца ў беларускіх універсітэтах па ўсёй краіне. Да Горак яна знаходзілася ў Гомелі, а пасля яе прэзэнтуюць у Полацку. У Палацы культуры БДСГА выстава будзе адкрыта да 28 лістапада. Уваход вольны.
Арганізатарамі праекта з’яўляюцца Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.01.2021 - 10:55
30.12.2020 - 13:36
29.12.2020 - 16:03
Кінатэатр «Радзіма» запрашае ўсіх 2 студзеня на навагодняе кінасвята
21.12.2020 - 12:56
Бібліятэка імя Карла Маркса напярэдадні навагодніх і калядных святаў рыхтуе сюрпрызы для магілёўцаў
17.12.2020 - 09:56
Выстава-продаж вырабаў рамеснікаў запрацуе ў Магілёве 23 снежня