Рус Бел Eng 中文

У Кіраўскім раёне сталі «ўсынаўляць» адзінокіх старых

У Кіраўскім раёне адзінокія непрацаздольныя старыя змогуць атрымаць другую сям’ю. Уведзена новая форма сацабслугоўвання, якая дазваляе праявіць клопат да гэтай катэгорыі грамадзян, – замяшчальная сям’я.

Гэта не інтэрнат для пажылых людзей, да якога мы больш звыклыя. Бездапаможнага чалавека бяруць у сям’ю, прычым абсалютна чужыя людзі. Пра іх клапоцяцца, з імі разам жывуць пад адным дахам.

Намеснік старшыні Кіраўскага райвыканкама Таццяна Бяляўская тлумачыць:

– Новая форма сацыяльнага абслугоўвання прапагандуецца Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны. Мы першыя ў Магілёўскай вобласці сталі яе ўжываць. Ужо тэлефанавалі з іншых раёнаў, прасілі падзяліцца вопытам працы. Догляд непрацаздольнага грамадзяніна могуць аформіць або сям’я, або адзін працаздольны чалавек ва ўзросце ад 18 да 65 гадоў. Прадугледжваецца сумеснае пражыванне і вядзенне агульнай гаспадаркі, але маёмасныя пытанні не закранаюцца.

79-гадовая Раіса Панфілаўна Савіна да таго моманту, як яе забрала да сябе сям’я Наталлі і Аляксея Бандарчука, жыла ў вёсцы Скачок. Так сталася, што сваіх дзяцей не нажыла, а са сваякоў ужо нікога не засталося. Працавала рабочай на льнозаводзе, а пасля аварыі ў 1965 годзе атрымала інваліднасць. Натуральна, з гадамі ўсё больш праблематычна абыходзіцца без старонняй дапамогі. Ды і пагаварыць няма з кім, у самотнага старога што ноч, што дзень – цягнецца аднолькава.

– Таму, калі жанчыне прапанавалі пераехаць у Кіраўск і жыць хай нават з абсалютна чужымі людзьмі, яна адразу пагадзілася. Прынялі яе добра, далі тое, чаго ёй не хапала: любоў, увагу, клопат...І для «ўсынавіцеляў» бабуля не ў цяжар, Наталля Бандарчук рана страціла бацькоў. Дзеці дарослыя, сын Максім – салдат тэрміновай службы, дачка Ганна – студэнтка. Асабіста мне здаецца, што гэта маральная патрэба аддаць цяпло сваёй душы абсалютна чужому адзінокаму чалавеку. Таму, напэўна, не ўсе могуць вырашыцца на такі ўчынак.

ДАВЕДКА

У замяшчальнай сям’і мае магчымасць пражываць паўналетні непрацаздольны чалавек – непрацуючы інвалід I або II груп, пенсіянер, які дасягнуў 70-гадовага ўзросту, які пастаянна пражывае ў Рэспубліцы Беларусь і не мае непаўналетніх дзяцей, а таксама паўналетніх дзяцей, мужа і жонкі і бацькоў, якія не з’яўляюцца інвалідамі I ці II груп, якія не дасягнулі ўзросту, які дае права на пенсію па ўзросце на агульных падставах; доглядякога не ажыццяўляецца асобай, якая атрымлівае дапамогу па доглядзе інваліда I групы або асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту; не заключыў дагавор рэнты альбо дагавор пажыццёвага догляду з утрыманнем.

СБ

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая