Рус Бел Eng 中文

У Клічаўскім раёне будуць удасканальваць сістэму ЖКП і развіваць інфраструктуру для вольнага часу і заняткаў спортам

У Клічаўскім раёне будуць удасканальваць сістэму ЖКП і развіваць інфраструктуру для вольнага часу і заняткаў спортам. Пра гэта паведамілі ў райвыканкаме.

Яшчэ дзве ініцыятывы атрымаюць падтрымку ў межах праекта «Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь», які фінансуецца Еўрапейскім Саюзам і рэалізуецца Праграмай развіцця ААН (ПРААН).

У выніку рэалізацыі ініцыятывы «Экалагічны рух на сельскай тэрыторыі» Нясяцкага сельскага выканаўчага камітэта на тэрыторыі 8 населеных пунктаў і 8 грамадзянскіх могілках сельвыканкама будуць створаны 34 кантэйнерныя пляцоўкі для паасобнага збору смецця. Вынікам праекта «Спорт напракат» Клічаўскага лясгаса будзе сацыяльны пункт пракату, які стане даступны для людзей з інваліднасцю: тут можна будзе скарыстацца спецыяльнымі настольнымі гульнямі і веласіпедамі. У мясцовага насельніцтва таксама з’явіцца магчымасць атрымаць інвентар на дом.

Зараз у межах праекта “Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь” у Клічаўскім раёне рэалізуецца 5 ініцыятыў, накіраваных на развіццё інфраструктуры для вольнага часу і заняткаў спортам, садзейнічанне эканамічнаму росту, павышэнне канкурэнтаздольнасці рэгіёна, якасці медыцынскіх паслуг, удасканаленне сістэмы ЖКП. На рэалізацыю іх у жыццё выдзелена 87,5 тыс. еўра.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая