Рус Бел Eng 中文

У Клімавічах на кацельні па вул. Пралетарская запушчана новае абсталяванне

Напярэдадні Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Клімавічах на кацельні па вул. Пралетарская ва ўрачыстай абстаноўцы запушчана новае абсталяванне. З уводам з эксплуатацыю двух катлоў магутнасцю 1 МВт кожны, якія працуюць на мясцовых відах паліва, тут завяршылася другая чарга рэканструкцыі аб’екта.

Раней, у 2017 годзе, на кацельні выконваліся работы па ўстаноўцы двух газавых катлоў магутнасцю па 3 МВт і аднаго – 2 МВт.

Абсталяванне дазваляе кругласутачна забяспечваць гарачай вадой 14 шматкватэрных жылых дамоў. У ацяпляльны сезон цяпло падаецца жыхарам 976 кватэр у райцэнтры. Гэта дамы па вуліцах Кірава, Герцана, Савецкая, Камуністычная і г.д. Працягласць цеплавой сеткі ў аднатрубным выкананні амаль 90 км. Сярэднегадавая выпрацоўка цеплавой энергіі складае 10,5 гкал. Агульны кошт выкананых работ падчас пуску другой чаргі склаў амаль Br744 тыс.

Дзякуючы новаму абсталяванню камунальнікі зэканомяць больш за 1,2 тыс. туп. Акрамя таго, гэта магчымасць гнутка рэагаваць на змены тэмпературы вонкавага паветра, каб бесперабойна забяспечваць цяплом ўсіх спажыўцоў.

Па матэрыяле rodniva.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая