Рус Бел Eng 中文

У Клімавіцкім раёне абрынулася жалезабетонная пліта ў неэксплутуемым будынку кармацэха свінарніка

У Клімавіцкім раёне абрынулася жалезабетонная пліта ў неэксплутуемым будынку кармацэха свінарніка. Пацярпеў жыхар в. Высокае, як паведаміла старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю абласнога УМНС Аляксандра Грабеннікава.

Інфармацыя аб няшчасным выпадку паступіла ў МНС учора каля 16.00. Пасля прыбыцця да месца выкліку ўстаноўлена, што пры самавольнай разборцы канструкцый у неэксплутаваным будынку кармацэха свінарніка адбылося абвальванне жалезабетоннай пліты перакрыцця ўнутр будынка. У выніку былі заціснуты ногі непрацоўнага мужчыны 1975 года нараджэння.

Ратавальнікі пры дапамозе гідраінструменту дасталі пацярпелага і перадалі работнікам ХМП, якія шпіталізавалі яго ў Клімавіцкую цэнтральную раённую бальніцу з дыягназам «пералом вялікай галёначнай косткі правай нагі».

При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна