Рус Бел Eng 中文

У Краснаполлі пачала працу майстэрня па развіцці ганчарства

У Краснаполлі пачала працу майстэрня па развіцці ганчарства, паведаміла каардынатар мясцовай ініцыятывы «Развіццё ганчарнага майстэрства для пазнавальнасці тэрыторыі Краснапольскага раёна» рамеснік-ганчар Аляксандра Чарткова.

Дадзеная ініцыятыва рэалізавана Краснапольскім раённым гісторыка-этнаграфічным музеем у рамках праекта «Садзеянне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь», што фінансуецца Еўрасаюзам і рэалізуецца Праграмай развіцця ААН (ПРААН). Майстэрня разгарнулася ў некалі жылым доме ў прыватным сектары райцэнтра, які раней выкарыстоўваўся як аддзяленне кінафікацыі раёна. Тут, дзякуючы сродкам ЕС, быў зроблены рамонт, закуплена неабходнае ганчарнае абсталяванне, якое суправаджаў інвентар і матэрыялы.

«Ідэя адраджэння некалі традыцыйнага для Краснапольскага раёна рамяства існавала ўжо даўно. Але прыступілі мы да яе рэалізацыі толькі ў 2017 годзе, напэўна, сышліся зоркі, – заўважыла Аляксандра Чарткова. – Да таго ж нашу ініцыятыву фінансава падтрымалі знешнія донары. Спачатку мы планавалі зрабіць майстэрню ў мясцовым Доме рамёстваў, але не падышло памяшканне. А былы жылы дом з падворкам і гаспадарчыя пабудовы аказаўся якраз тым, што трэба. Бо тут ёсць месца для захоўвання і ачысткі гліны, яе абпальвання традыцыйным спосабам, а таксама для правядзення майстар-класаў, тэматычных экскурсій і святаў, якія мы плануем арганізоўваць у самай блізкай будучыні».

Зараз навучаюць ганчарству у майстэрні ўсіх жадаючых, накіроўваючы іх тым самым да самазанятасці і магчымасці атрымліваць дадатковы заробак. Акрамя таго, тут пачалі працаваць з дзецьмі. «Школьнікі са з’яўленнем майстэрні праявілі вялікую цікавасць да рамяства і таксама з задавальненнем займаюцца на нашай базе, асвойваючы яго асновы, – расказала рамеснік-ганчар. – Акрамя таго, мы распрацоўваем экскурсійную праграму з элементамі інтэрактыву, азнаямленнем з працэсам ганчарства (ад нарыхтоўкі гліны да абпальвання гатовых вырабаў), групавымі і індывідуальнымі майстар-класамі па працы на ганчарным крузе і ручной лепцы з гліны».

Экскурсіі плануецца пачынаць у музеі, дзе знаходзіцца вялікая калекцыя аўтэнтычных ганчарных вырабаў, сабраных у вёсках раёна. У ХIХ – пачатку ХХ ст. яны былі шырока распаўсюджаны ў побыце вясковага і гарадскога жыхара для падрыхтоўкі ежы на агні, яе прыёму і захоўвання прадуктаў. Невыпадкова залаты збан на гербе Краснаполля ўвасабляе зямныя багацці і традыцыйны занятак жыхароў – ганчарства.

«Мы не збіраемся абмежавацца вырабам сувенірных вырабаў з мясцовай гліны, а плануем развівацца далей: адраджаць традыцыйныя тэхналогіі па малачэнні, ваксаванні, глазуроўцы, роспісе ганчарных вырабаў і ў перспектыве асвоіць выпуск рознага посуду, абліцовачнай пліткі і г.д. А ўжо ў найбліжэйшай будучыні маем намер ажыццявіць мару і папіць кавы з кубкаў уласнага вырабу», – сказала Аляксандра Чарткова.

Яшчэ гадоў 10 таму па ўсім Краснапольскім раёне і за яго межы разыходзіліся на ўра вырабы з гліны патомнага майстра з в. Забор’е Івана Болцікава. «Яго цяпер няма сярод жывых, але яго майстэрства адраджаецца, і мы спадзяёмся, што нашы вырабы будуць таксама карыстацца попытам у мясцовых жыхароў і гасцей, а папулярызацыя ганчарнай справы будзе спрыяць пазнавальнасці Краснапольскага раёна і павышэнню яго турыстычнага патэнцыялу», – упэўнена Аляксандра Чарткова.

БЕЛТА

 

Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.

Чытайце таксама ў катэгорыі "рэгіёны":

13.12.2018 - 11:49 | Глускі раённы гісторыка-краязнаўчы музей абвясціў акцыю «Падары музею экспанат»

Глускі раённы гісторыка-краязнаўчы музей абвясціў акцыю «Падары музею экспанат». Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.

12.12.2018 - 07:55 | Выязное пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў прайшло ў Бялыніцкім раёне

Выязное пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце прайшло ў Бялыніцкім раёне. Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі праект Закона «Аб унясенні змен і дапаўненні ў Закон Рэспублікі Беларусь «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Беларусі»». Таксама ішла размова аб функцыяванні службы «Адно акно» ў Бялыніцкім раёне, працы па добраўпарадкаванні тэрыторый.

12.12.2018 - 07:30 | Міні-кантактны заапарк і экамузей керамікі з’явяцца ў Магілёўскім раёне

Сем ініцыятыў па стварэнні крэатыўных турпрадуктаў кластара «Край жыватворных крыніцы – новы стандарт якасці абслугоўвання ў сельскім турызме Магілёўскай вобласці» выйшлі на фінішную прамую, паведаміў намеснік старшыні Савета па развіцці аграэкатурызму ў Магілёўскай в

10.12.2018 - 09:15 | Сацыяльна-эканамічнае развіццё паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці – на кантролі КДК

На пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледжаны вынікі кантролю за ходам выканання ў бягучым годзе ўказа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 8 чэрвеня 2015 года №235 і Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магі

07.12.2018 - 14:39 | Разумны дом і разумная ферма з’явяцца ў Крычаўскім раёне

Рэалізацыя рэгіянальнага праекта «Крычаў малы разумны горад. Крычаўскі раён.