V ФОРУМ РЭГІЁНАЎ БЕЛАРУСІ І РАСІІ

Магілёў. 10-12 кастрычніка 2018 года.

Рус Бел Eng 中文

У Круглянскім раёне выратавалі заціснутую пад будаўнічымі канструкцыямі пенсіянерку

У Круглянскім раёне выратавалі заціснутую пад будаўнічымі канструкцыямі пенсіянерку. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

Так, вечарам 12 лютага выратавальнікам паступіла паведамленне аб абрушэнні ў вёсцы Прыгані-2сцяны аднапавярховага драўлянага будынка склада ААТ «Камсенічы», які не эксплуатуецца. Калі да месца выкліку прыбылі падраздзяленні МНС, высветлілася, што пад канструкцыямі заціснуты ногі жыхаркі суседняй вёскі 1957 года нараджэння.

Ратавальнікі пры дапамозе адмысловай прылады правялі работы па выманні ног жанчыны і перадалі яе брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі. Пасля агляду пацярпелая была шпіталізавана ў раённую бальніцу з папярэднім дыягназам «чэрапна-мазгавая траўма, закрыты пералом абедзвюх ног».

Як мяркуецца, абвальванне сцяны адбылося пры самавольнай разборцы будынка.

Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.

Чытайце таксама ў катэгорыі "рэгіёны":

18.10.2018 - 11:40 | У ААТ «Новая Друць» Бялыніцкага раёна прыступілі да ўборкі першага ўраджаю жэньшэню

У адкрытым акцыянерным таварыстве «Новая Друць», што ў Бялыніцкім раёне, прыступілі да ўборкі ўраджаю жэньшэню. Выпадак у нашай краіне ўнікальны. «Корань жыцця» прыходзіцца выкопваць рукамі – лапатай можна абсекчы яго «рукі» і «ногі». Карэнішча жэньшэня нагадвае фігурку чалавека. Такое падабенства – адзін з параметраў высокай якасці лекавай расліны. Першай уборачнай у гаспадарцы папярэднічала сем гадоў карпатлівай працы і догляду.

16.10.2018 - 10:36 | У Кіраўскім раёне жонкам афіцэраў уручылі аднайменныя медалі

Афіцэр у форме сціскае ў руках далонь жонкі і пяшчотна глядзіць ёй у вочы. Унізе залацістага круга вянок і зорка, уверсе-рэльефны надпіс «Жонцы афіцэра».

15.10.2018 - 11:05 | Мужчына загінуў на пажары ў Асіповіцкім раёне

У Магілёўскай вобласці за выхадныя адбылося сем пажараў, адзін з іх скончыўся гібеллю мужчыны. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

02.10.2018 - 11:38 | Прыпынак у Глушы стане даведнікам па месцах жыцця і творчасці Алеся Адамовіча

У павільёне прыпынку грамадскага транспарту «Глуша» на Кастрычніцкай вуліцы ў цэнтры пасёлка Глуша (Бабруйскі раён) з’явіўся партрэт Алеся Адамовіча і цытата з яго ўспамінаў. Пра гэта паведаміў аўтар ідэі бабруйчанін Андрэй Архіпенка.

28.09.2018 - 11:05 | Касцюковічы адзначаць 510-годдзе 29 верасня

Касцюковічы адзначаць 510-годдзе і 75-годдзе з дня вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 29 верасня. Святочныя мерапрыемствы разгорнуцца на сямі пляцоўках. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў райвыканкаме.