Рус Бел Eng 中文

У Крычаве здалі ў эксплуатацыю плавальны басейн школы №8

У Крычаве здалі ў эксплуатацыю плавальны басейн школы №8. Ён уваходзіць у комплекс будынкаў гэтай новай установы адукацыі, якая пачала працаваць з 1 верасня. Тут завяршаюцца апошнія падрыхтоўчыя работы – абсталяванне раздзявалак і кабінетаў для персаналу.

У басейне запоўнілі вадой дзве чашы: малую і вялікую на 7 дарожак даўжынёй 25 м. Хутка на заняткі сюды прыйдуць дзеці са школьнай секцыі па плаванні, якая часова карыстаецца басейнам мясцовага ФАКа.

Як распавяла дырэктар сярэдняй школы №8 Крычава Галіна Панцялеева, першы заплыў адбудзецца пасля восеньскіх вакацый, у другой чвэрці навучальнага года. Займацца тут будуць не толькі школьнікі, але і гараджане, якія таксама змогуць скарыстацца паслугамі трэнажорнай залы, размешчанай у гэтым жа будынку, буфетам, гардэробам і саўнай.

Жадаючых займацца ў новым басейне шмат. Побач знаходзяцца мікрараёны «Камсамольскі» і «Сож». Школьны басейн будзе працаваць па 12-гадзінным графіку, пачынаючы з 9 раніцы.

ТРК «Магілёў»

 

При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна