Рус Бел Eng 中文

У Магілёўскай бальніцы хуткай дапамогі пачалі мантаж апарата МРТ

У Магілёўскай бальніцы хуткай дапамогі пачалі мантаж апарата МРТ. Пра гэта паведамілі ва ўстанове аховы здароўя.

Міністэрства аховы здароўя выдзеліла на набыццё тамографа больш за $260 тыс. Новы апарат – сучасны, з высокай дакладнасцю даследаванняў і менш энергаёмісты ў параўнанні з аналагамі, што вельмі важна для бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі. На ўстаноўку і наладку спатрэбіцца час. У гарадской бальніцы думаюць справіцца да кастрычніка.

Усяго ў Магілёўскай вобласці тры магнітна-рэзанансныя тамографы: у абласным стацыянары, анкадыспансеры і ў Бабруйску. Праўда, бабруйскі МРТ цяпер на рамонце. У «Белдзяржстраху», дзе ёсць паслуга добраахвотнага медыцынскага страхавання, сцвярджаюць, што таксама з нецярпеннем чакаюць запуск новага абсталявання, паколькі МРТ-даследаванне – адна з самых запатрабаваных медпаслуг.

Магнітна-рэзанансная тамаграфія – спосаб атрымання выяў для даследаванняў унутраных органаў і тканін.

 

Па матэрыяле ТРК «Магілёў»

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая