Рус Бел Eng 中文

У Магілёўскай вобласці 16 чэрвеня стартуе акцыя «Падары навароджанаму вышыванку»

У Магілёўскай вобласці 16 чэрвеня стартуе акцыя «Падары навароджанаму вышыванку». Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў абласным камітэце ГА «БРСМ».

У гэты дзень саюзныя актывісты і валанцёры руху “Добрае сэрца” наведаюць аддзяленне нованароджаных Магілёўскай гарадской бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі. Яны ўручаць мамам і іх дзеткам, якія з’явіліся на свет напярэдадні Дня Незалежнасці, сімвалічныя падарункі і сувеніры з нацыянальным беларускім арнаментам. Аналагічныя мерапрыемствы з удзелам моладзі пройдуць і ў іншых установах аховы здароўя рэгіёна.

«Арнамент – пасланне ад далёкіх продкаў, своеасаблівы шыфр, закліканы ахоўваць, – адзначылі суразмоўцы. – Такім чынам нованароджаны, які атрымаў падарунак з нацыянальным арнаментам, будзе заўсёды пад надзейнай аховай».

Арганізатарам акцыі выступае ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая