У Магілёўскай вобласці абнаўляюць аўтобусны парк. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў аддзеле транспарту і камунікацый камітэта па архітэктуры і будаўніцтве аблвыканкама.
Па словах суразмоўцаў, за першае паўгоддзе на баланс філіялаў ААТ «Магілёўаблаўтатранс» перададзена 36 аўтобусаў на суму Br4,6 млн. Новыя машыны выйшлі на маршруты ў 13 населеных пунктах. Так, пяць фольксвагенаў «Крафтэр» і тры МАЗы паступілі ў распараджэнне Магілёва, Бабруйска – 3 і 4 машыны адпаведна. У Асіповічы з’ехалі тры аўтобусы. Па дзве адзінкі накіравалі ў Крычаў, Касцюковічы, Глуск, Горкі; па адным МАЗе ў Мсціслаў, Клічаў, Шклоў, Быхаў, Бялынічы, Клімавічы, Чавусы, Краснаполлее, Дрыбін і Слаўгарад.
Да канца года плануецца набыць яшчэ 20 аўтобусаў і 3 тралейбусы.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
25.01.2021 - 14:55
Сацыяльная падтрымка ў пандэмію – як яна працуе ў Магілёўскай вобласці
25.01.2021 - 12:23
За выхадныя ў Магілёўскай вобласці пры пажарах загінулі 3 чалавекі
18.01.2021 - 15:43
Дзмітрый Варанюк правядзе 20 студзеня ў Магілёве прыём грамадзян
18.01.2021 - 14:53