Уверх

Увага! Беларускамоўная версія сайта Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта працуе ў тэставым рэжыме.

Вы тут

У Магілёўскай вобласці акрэдытаваныў сярэднім па два назіральнікі на кожным участку для галасавання

У Магілёўскай вобласці ўчастковыя выбарчыя камісіі акрэдытавалі 1769 унутраных назіральнікаў, або ў сярэднім па 2 назіральнікі на адзін выбаркам, у якім можна будзе прагаласаваць датэрмінова з 13 па 17 лютага ўключна, паведамілі ў абласной выбарчай камісіі.

Па дадзеных на 9 лютага, выбарчыя камісіі ўсіх узроўняў акрэдытавалі амаль 3 тыс. назіральнікаў, з якіх каля 85% будзе працаваць ва ўчастковых выбаркамах. У акруговых камісіях па выбарах дэпутатаў абласнога Савета прыступілі да назірання 104 чалавекі, або прыкладна па 2 назіральнікі на выбаркам.

Найбольшую актыўнасць у гэтым аспекце выбарчай кампаніі праяўляюць грамадскія аб’яднанні, якія накіравалі 1947 прадстаўнікоў у камісіі, што складае 93,5% ад агульнай колькасці назіральнікаў. У тым ліку БРСМ акрэдытаваў 752 члены, Федэрацыя Прафсаюзаў Беларусі – 266, РГА «Белая Русь» – 379, Беларускае грамадскае аб’яднанне ветэранаў – 322, Беларускі саюз жанчын – 87. Беларускі Хельсінкскі камітэт прадстаўляе 8 чалавек, яшчэ 133 – іншыя грамадскія аб’яднанні. Ад палітычных партый удзельнічаеў назіранні КПБ, якая накіравала 25 актывістаў у выбаркамы, і Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці, якая мабілізавала для назірання 4 прадстаўнікоў.

Акрамя таго, працоўныя калектывы накіравалі ў выбаркамы 62 назіральнікі, грамадзяне (шляхам збору подпісаў) – 43 прадстаўнікі.

Усяго ў Магілёўскай вобласці сфарміравана 176 тэрытарыяльных выбарчых камісій па выбарах дэпутатаў у мясцовыя саветы, у тым ліку Магілёўская абласная камісія, 21 раённая, 2 гарадскія ў гарадах абласнога падпарадкавання, 152 сельскія, 55 акруговых па выбарах у абласны Савет дэпутатаў, а таксама 750 участковых выбарчых камісій.

If you have found a mistake in the text, please, select it and press Ctrl+Enter.

Read more in category "грамадства":

15.02.2018 - 16:24 | У Магілёўскай вобласці пражывае больш за 3,6 тыс. воінаў-інтэрнацыяналістаў

У Магілёўскай вобласці пражывае больш за 3,6 тыс. воінаў-інтэрнацыяналістаў. Пра гэта паведаміў першы намеснік старшыні аблвыканкама Алег Чыкіда падчас мітынгу-рэквіема ў Магілёве, прысвечанага 29-й гадавіне вываду савецкіх войскаў з Афганістана.

15.02.2018 - 16:01 | У дзень выбараў дэпутатаў у мясцовыя Саветы рух грамадскага транспарту ў Магілёве будзе арганізаваны ў рэжыме працоўнага дня

У сувязі з правядзеннем выбараў дэпутатаў у мясцовыя Саветы дэпутатаў 28 склікання рух грамадскага транспарту ў Магілёве 18 лютага

будзе арганізаваны ў рэжыме працоўнага дня. Пра гэта паведамілі ў гарвыканкаме.

15.02.2018 - 09:26 | Праваслаўныя вернікі святкуюць Стрэчанне Гасподняе

Праваслаўныя вернікі сёння адзначаюць Стрэчанне. Гэта адзін з вялікіх дванадзесятых непераходзячых святаў праваслаўнага календара, які стаіць у адным шэрагу з Калядамі і Хрышчэннем Гасподнім.

14.02.2018 - 16:33 | Магілёўская вобласць адзначае 29-ю гадавіну вываду савецкіх войскаў з Афганістана

Магілёўская вобласць адзначае 29-ю гадавіну вываду савецкіх войск з Афганістана. Стартам святкавання памятнай даты стала дваццатая міжрэгіянальная сустрэча воінаў-інтэрнацыяналістаў Бялыніцкага, Круглянскага, Магілёўскага і Шклоўскага раёнаў, якую 9 лютага прыняў Шклоў.

14.02.2018 - 10:57 | Зварот Каардынацыйнага савета грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый Магілёўскай вобласці да выбаршчыкаў

«18 лютага 2018 года адбудуцца выбары дэпутатаў у мясцовыя Саветы дэпутатаў дваццаць восьмага склікання. Гэта важная палітычная падзея, ад вынікаў якой залежаць будучыня і стабільнасць у нашай краіне.

Рубрыкі

 

Выканаўчая ўлада:

Прадстаўнічая ўлада:

Судовая ўлада:

  • Магілёўскі абласны суд
  • Гарадскія і раённыя суды Магілёўскай вобласці

Турызм:

  • Славутыя мясціны Магілёўскай вобласці
  • Аграэкатурызм

Прамысловасць:

  • Каталог прадпрыемстваў

Ахова здароўя:

  • Абласныя ўстановы аховы здароўя
  • Гарадскія ўстановы аховы здароўя
  • Раённыя ўстановы аховы здароўя

Культура:

  • Тэатры
  • Музеі і галерэі

Моладзь:

  • Моладзевыя і дзіцячыя арганізацыі

Спорт:

  • Знакамітыя спартсмены
  • Спартыўныя аб’екты