Рус Бел Eng 中文

У Магілёўскай вобласці больш за 37% абітурыентаў выкарысталі магчымасць зарэгістравацца на ЦТ па чатырох прадметах

У Магілёўскай вобласці больш за 37% абітурыентаў выкарысталі магчымасць зарэгістравацца на ЦТ па чатырох прадметах. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла метадыст рэгіянальнага цэнтра тэставання Беларуска-Расійскага ўніверсітэта Наталля Панькова.

«З улікам таго, што дазволена здаваць чатыры прадметы, чалавека-тэстаў, якія з'яўляюцца адным з асноўных паказчыкаў, зафіксавана 36 615, – адзначыла суразмоўца. – Гэта больш на 4 839, чым у мінулым годзе». На рускай мове зарэгістравана 9 497 абітурыентаў. Жадаючых здаваць беларускую мову ў гэтым годе аказалася менш – 2 762. Веды англійскай будуць правяраць у 3175 чалавек, нямецкай – у 581, французскай – у 106, іспанскай – у 34. На матэматыцы зарэгістравана 5 599 чалавек, фізіцы – 3 291, біялогіі – 3 823, гісторыі Беларусі – 2 908, грамадазнаўстве – 2 241, хіміі – 2 238, сусветнай гісторыі – 202, геаграфіі – 158.

Рэгістрацыя для ўдзелу ў асноўным этапе ЦТ завяршылася ў Беларусі 1 чэрвеня ў 19.00. Зарэгістравацца для праходжання ЦТ у рэзервовыя дні можна будзе з 30 чэрвеня па 3 ліпеня.

Цэнтралізаванае тэставанне па беларускай мове пройдзе 12 чэрвеня, рускай мове – 14 чэрвеня, грамадазнаўстве – 16 чэрвеня, матэматыцы – 18 чэрвеня, біялогіі – 20 чэрвеня, замежнай мове (англійскай, нямецкай, французскай, іспанскай, кітайскай) – 22 чэрвеня, хіміі – 24 чэрвеня, фізіцы – 26 чэрвеня, гісторыі Беларусі – 28 чэрвеня, геаграфіі – 30 чэрвеня, сусветнай гісторыі (найноўшы час) – 2 ліпеня. Час пачатку ЦТ, у тым ліку ў рэзервовыя дні, – 11.00.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая