Рус Бел Eng 中文

У Магілёўскай вобласці больш за ўсё абітурыентаў зарэгістравалася на ЦТ па рускай мове і матэматыцы

У Магілёўскай вобласці больш за ўсё абітурыентаў зарэгістравалася на ЦТ па рускай мове і матэматыцы. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміў начальнік рэгіянальнага цэнтра тэставання Беларуска-Расійскага ўніверсітэта Аляксандр Доўгалеў.

«З улікам таго, што дазволена здаваць чатыры прадметы, чалавека-тэстаў, якія з’яўляюцца адным з асноўных паказчыкаў, зафіксавана 32 524», – удакладніў суразмоўца. – Больш за ўсё жадаючых здаваць рускую мову і матэматыку – 8390 і 4928 абітурыентаў адпаведна. На трэцім месцы біялогія – 3697 чалавек».

Веданне беларускай мовы будзе правяраць 2409 хлопцаў і дзяўчат, англійскай – 2848, нямецкай– 395, французскай– 98, іспанскай– 20, кітайскай– 1. На фізіку зарэгістравалася 2865 хлопцаў і дзяўчат, гісторыю Беларусі – 2453, хімію – 2077, грамадазнаўства – 1965, геаграфію – 194, сусветную гісторыю – 184.

Аляксандр Доўгалеў адзначыў, што парадак правядзення цэнтралізаванага тэставання ў гэтым годзе застаецца ранейшым. Абітурыентам трэба своечасова прыйсці – за 30 хвілін да пачатку тэставання. Пры сабе неабходна мець пропуск на ЦТ, які выдаецца пры рэгістрацыі, пашпарт або іншы дакумент, які сведчыць асобу (від на жыхарства, пасведчанне бежанца), гелевую або капілярную ручку з чорным чарнілам. На ЦТ па фізіцы і хіміі можна ўзяць з сабой калькулятар.

Цэнтралізаванае тэставанне стартуе ў Беларусі 12 чэрвеня з ЦТ па беларускай мове.

Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.

Чытайце таксама ў катэгорыі "навiна дня":

22.10.2018 - 10:36 | Прамую тэлефонную лінію правядзе 27 кастрычніка намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Андрэй Кунцэвіч

Прамую тэлефонную лінію правядзе 27 кастрычніка намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Андрэй Міхайлавіч Кунцэвіч. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

22.10.2018 - 07:50 | Праграма ХХІ Міжнароднага фестывалю анімацыйных фільмаў «Анімаёўка – 2018»

Васямнаццаць беларускіх мультфільмаў увайшлі ў конкурсную праграму ХХІ Міжнароднага фестывалю анімацыйных фільмаў «Анімаёўка – 2018», які пройдзе 25-28 кастрычніка ў Магілёве, паведамілі на прадпрыемстве «Магілёўкінавідэапракат».

18.10.2018 - 14:12 | Васямнаццаць беларускіх мультфільмаў увайшлі ў конкурсную праграму «Анімаёўкі – 2018»

Васямнаццаць беларускіх мультфільмаў увайшлі ў конкурсную праграму ХХІ Міжнароднага фестывалю анімацыйных фільмаў «Анімаёўка – 2018», які пройдзе 26-28 кастрычніка ў Магілёве, паведамілі на прадпрыемстве «Магілёўкінавідэапракат».

17.10.2018 - 13:15 | Ордэн Маці ўручылі шасці шматдзетным жанчынам Магілёўскай вобласці

Урачысты прыём, прысвечаны Дню маці, адбыўся сёння ў Магілёўскім аблвыканкаме. У мерапрыемстве прынялі ўдзел 30 жанчын з гарадоў і раёнаў рэгіёна, якія выхавалі дастойных сыноў і дачок, перадае карэспандэнт сайта.

16.10.2018 - 11:27 | Галоўная тэма АДІ ў кастрычніку – захаванне і развіццё нацыянальнай культуры ў Рэспубліцы Беларусь

Адзіны дзень інфармавання, які пройдзе 18 кастрычніка ў гарадах і раёнах Магілёўскай вобласці, будзе прысвечаны традыцыям беларускага народа, захаванню і развіццю нацыянальнай культуры. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў Галоўным упраўленні ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама.