V ФОРУМ РЭГІЁНАЎ БЕЛАРУСІ І РАСІІ

Магілёў. 11-12 кастрычніка 2018 года.

Рус Бел Eng 中文

У Магілёўскай вобласці для датэрміновага галасавання адкрыецца 715 выбарчых участкаў

У Магілёўскай вобласці з 13 лютага для датэрміновага галасавання адкрыецца 715 выбарчых участкаў, паведамілі ў абласной выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў у мясцовыя саветы 28-га склікання.

Прагаласаваць датэрмінова можна будзе па 17 лютага ўключна з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00. Такое права прадастаўлена выбаршчыкам, якія ў дзень выбараў не будуць знаходзіцца па месцы свайго жыхарства. Пры гэтым афіцыйнага пацвярджэння прычын немагчымасці прыйсці на ўчастак для галасавання ў дзень выбараў не патрабуецца.

Для таго каб атрымаць бюлетэнь, выбаршчыку неабходна прад’явіць пашпарт або вадзіцельскае пасведчанне. Вайскоўцы тэрміновай службы могуць прагаласаваць па ваенным білеце, дзяржслужачыя – па службовым пасведчанні, студэнты – па студэнцкім білеце. Бюлетэнь выдадуць пры прад’яўленні пенсійнага пасведчання або пасведчання інваліда (пры наяўнасці ў іх фатаграфіі), даведкі органаў унутраных спраў (для тых, хто згубіў пашпарт) і віду на жыхарства (для грамадзян Расійскай Федэрацыі, якія пастаянна пражываюць у Беларусі).

Усяго ў рэгіёне ўтворана 750 участкаў для галасавання. Створаныя ў санаторыях, прафілакторыях, дамах адпачынку, бальніцах і іншых арганізацыях аховы здароўя 35 участкаў будуць адкрыты ў асноўны дзень галасавання, 18 лютага. Напярэдадні прайшла праверка гатоўнасці выбарчых камісій і ўчасткаў да выбараў. Да пачатку галасавання ўсё гатова: завезены бюлетэні, вывераны спісы выбаршчыкаў. У цэлым у іх уключана больш за 813 тыс. чалавек.

Мясцовыя выбары ў Беларусі прызначаны на 18 лютага. Усяго ў Магілёўскай вобласці плануецца абраць 55 дэпутатаў абласнога Савета дэпутатаў, 675 дэпутатаў раённых і 80 дэпутатаў гарадскіх саветаў, 1746 дэпутатаў Саветаў пярвічнага ўзроўню (сельскіх).

Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.

Чытайце таксама ў катэгорыі "навiна дня":

14.08.2018 - 08:08 | Урачыстыя лінейкі ў школах Магілёўскай вобласці правядуць 1 верасня

Урачыстыя лінейкі, прысвечаныя Дню ведаў і пачатку навучальнага года, у Магілёўскай вобласці прапануецца правесці ў суботу 1 верасня, паведаміў карэспандэнту сайта начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама Уладзімір Рыжкоў.

13.08.2018 - 09:54 | Прамую тэлефонную лінію правядзе 18 жніўня першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Алег Чыкіда

Прамую тэлефонную лінію правядзе 18 жніўня першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Алег Іванавіч Чыкіда. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

10.08.2018 - 12:48 | Першы на Магілёўшчыне экіпаж-трохтысячнік з’явіўся ў Магілёўскім раёне

Першы экіпаж-трохтысячнік з’явіўся ў Магілёўскай вобласці. Мяжу ў 3 тыс. т збожжа пераадолелі механізатары ЗАТ «Агракамбінат «Зара»» ў складзе старшага камбайнера Аляксея Макосава і яго памочніка Мікалая Мінчанкі. Гэты ж калектыў на днях першым у рэгіёне ўзяў бар’ер у 2 тыс. т.

09.08.2018 - 15:36 | Матэрыяльную дапамогу да навучальнага года атрымае больш за 17,6 тыс. школьнікаў са шматдзетных сем’яў

У Магілёўскай вобласці аднаразовую матэрыяльную дапамогу да новага навучальнага 2018/2019 года атрымае больш за 17,6 тыс. школьнікаў са шматдзетных сем’яў, паведаміла карэспандэнту сайта намеснік камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама Вольга Хадускіна.

08.08.2018 - 08:41 | Этнасвята «У Госці да радзімічаў» адбудзецца 25 жніўня ў Чавускім раёне

У аграгарадку Радомля Чавускага раёна 25 жніўня пройдзе V Этнасвята «У Госці да радзімічаў», заснаванае на падзеях і стылістыцы 9-12-х стагоддзяў. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў аргкамітэце мерапрыемства.