У Магілёўскай вобласці ўвядуць паніжальныя каэфіцыенты платы за карыстанне інтэрнатамі. Ён будзе роўны 0,2. Так вырашыў аблвыканкам. Аднак рашэнне яшчэ не ўступіла ў законную сілу.
Раней плата за карыстанне жылым памяшканнем у добраўпарадкаваным блоку ў Магілёве і Бабруйску складала каля Br70, у раённых гарадах – каля Br50, а ў сельскай мясцовасці – арыенціровачна Br20. З увядзеннем паніжальнага каэфіцыента плата за карыстанне паменшыцца да 4 раз, паведамілі ва ўпраўленні ЖКГ Магілёўскага аблвыканкама.
Паніжальны каэфіцыент будзе дзейнічаць на тэрыторыі ўсёй вобласці і незалежна ад ведамаснай падпарадкаванасці інтэрнатаў.
У тым, што кошт пражывання ў інтэрнатах знізіцца, ёсць і заслуга прафсаюзаў.
Рашэнне, прынятае аблвыканкамам, накіруюць ў Мінюст на экспертызу. Новаўвядзенне ўступіць у сілу пасля афіцыйнага апублікавання на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Пасля таго як у Магілёўскай вобласці пачнуць дзейнічаць паніжальныя каэфіцыенты, у інтэрнатах жыроўкі стануць «лягчэйшымі». Але і грашовых паступленняў на абнаўленне інтэрнатаў будзе паступаць менш. У ЖКГ абяцаюць, што гэта не адменіць планаў па прывядзенні ў парадак агульнага жылля.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
25.02.2021 - 16:12
23.02.2021 - 11:45
Пракуратура папярэджвае: пагрозы ў інтэрнэце – гэта злачынства (відэа)