Рус Бел Eng 中文

У Магілёўскай вобласці павышаны на Br0,05 кошт праезду ў транспарце

У Магілёўскай вобласці павышаны на Br0,05 кошт праезду ў транспарце. Адпаведнае рашэнне Магілёўскага аблвыканкама ад 23 кастрычніка 2017 года №38-15 апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Так, фіксаваны тарыф на гарадскія перавозкі пасажыраў аўтобусамі з дазволенай максімальнай масай больш за 5000 кг на звычайных і хуткасных маршрутах, тралейбусамі ў рэгулярных зносінах устаноўлены ў памеры Br0,50 за адну паездку (да цяперашняга часу Br0,45). Гранічны максімальны тарыф на гарадскія перавозкі пасажыраў аўтобусамі з дазволенай максімальнай масай больш за 5000 кг на экспрэсных маршрутах у рэгулярных зносінах ў памеры Br0,60 за адну паездку (было Br0,55).

Рашэннем Магілёўскага аблвыканкама ўстаноўлены таксама кошт праязных білетаў шматразовага карыстання пры ажыццяўленні гарадскіх перавозак пасажыраў аўтобусамі, тралейбусамі ў рэгулярных зносінах на звычайных маршрутах у Магілёве, Бабруйску, раённых цэнтрах.

Рашэнне ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая