Рус Бел Eng 中文

У Магілёўскай вобласці павышаюць надзейнасць электразабеспячэння сельскіх населеных пунктаў

У Магілёўскай вобласці павышаюць надзейнасць электразабеспячэння сельскіх населеных пунктаў. Пра гэта паведаміў начальнік службы перспектыўнага развіцця прадпрыемства РУП «Магілёўэнерга» Аляксандр Алейнікаў.

Першым стаў Бабруйскі сельскі раён электрасетак. Тут усталявалі больш за 70 новых камутацыйных апаратаў. Яны дазваляюць у аўтаматычным рэжыме забяспечваць бесперабойнае энергазабеспячэнне вёсак.

«Прынята рашэнне планамерна пераводзіць у аўтаматычны рэжым адзін раён у год, – расказаў Аляксандр Алейнікаў. – На чарзе Быхаўшчына, дзе будзе праведзена мадэрнізацыя сетак цалкам. Паралельна з ёй спецыялісты пачнуць ажыццяўляць работы ў Мсціслаўскім і Касцюковіцкім раёнах. Спачатку тут заменяць апараты на самых адказных лініях».

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая