V ФОРУМ РЭГІЁНАЎ БЕЛАРУСІ І РАСІІ

Магілёў. 10-12 кастрычніка 2018 года.

Рус Бел Eng 中文

У Магілёўскай вобласці працуе 10 дамоў сезоннага пражывання

У Магілёўскай вобласці працуе 10 дамоў сумеснага сезоннага пражывання для людзей сталага ўзросту, якія трапілі ў цяжкую жыццёвую сітуацыю. Пра гэта паведаміла начальнік упраўлення сацыяльнай дапамогі і сацыяльнага абслугоўвання камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне насельніцтва аблвыканкама Ірына Казялецкая.

«Такое жыццеўладкаванне на вёсцы з’явілася параўнальна нядаўна, але прыжылося і атрымала далейшае развіццё. Першыя крокі былі вельмі асцярожнымі. Але як паказаў час, гэта форма работы зарэкамендавала сябе са станоўчага боку і аказалася вельмі эфектыўнай. Таму штогод сетка такіх дамоў у вобласці пашыраецца», – адзначыла Ірына Казялецкая.

Дамы сезоннага пражывання працуюць у Бялыніцкім, Быхаўскім, Слаўгарадскім, Чавускім, Кіраўскім, Круглянскім, Клімавіцкім і Магілёўскім раёнах. Літаральна на днях новы аб’ект адкрылі ў Асіповічах – выдзелены пакой у інтэрнаце, куды ўжо ў кастрычніку заселяць двух чалавек. А ўсяго ў такіх дамах у асенне-зімовы перыяд будзе пражываць больш за 40 чалавек. «Самы вялікі дом у нас працуе ў вёсцы Прыбор Бялыніцкага раёна. Ён належыць дабрачыннай арганізацыі «Табея», а накіроўваюць туды тых, хто мае патрэбу ў такой форме пражывання, спецыялісты сацыяльнай службы райвыканкама. Так, у мінулым годзе ў гэтым доме пражывала 11 чалавек», –адзначыла суразмоўца.

У такіх дамах грамадзяне аб’ядноўваюцца для сумеснага пражывання. Яны штомесяц аплачваюць прапарцыйна суму сродкаў на набыццё прадуктаў харчавання, камунальныя паслугі. А сацыяльныя работнікі аказваюць ім неабходныя сацыяльныя паслугі. «Таксама для іх арганізаваны вольны час з прыцягненнем раённых службаў. Таму жыць сумесна прасцей, бяспечней і весялей», – лічыць Ірына Казялецкая.

Паводле яе слоў, у апошнія гады ў цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання з’явіліся іншыя разнастайныя кірункі ў працы са сталымі людзьмі. Так, у многіх раёнах вобласці сацыяльныя работнікі прымаюць у свае сем’і грамадзян, якія знаходзяцца на надомным абслугоўванні, так званыя прыёмныя сем’і. Ва ўсіх раёнах атрымала развіццё сям’я-гасцёўня, калі грамадзян, якія абслугоўваюцца аддзяленнем сацыяльнай дапамогі дома цэнтра, запрашаюць сацыяльныя работнікі да сябе дахаты на выхадныя або святочныя дні.

«Не засталася па-за ўвагай і такая форма працы, як патранатная сям’я, калі працаздольная сям’я аказвае магчымую дапамогу непрацаздольным грамадзянам, якія стаяць на надомным абслугоўванні. Яны дапамагаюць у нарыхтоўцы дроў, праполцы агарода, зборы ўраджаю, віншуюць са святамі і памятнымі датамі і г.д.», – сказала Ірына Казялецкая.

БЕЛТА
 

Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.

Чытайце таксама ў катэгорыі "грамадства":

11.10.2018 - 13:47 | V Форум рэгіёнаў: у Магілёве адкрылася выстава-кірмаш рамёстваў «Горад майстроў»

Грамадзяне Беларусі і Расіі вераць у поспех саюзнага будаўніцтва. Пра гэта сёння заявіў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч на ўрачыстым адкрыцці выставы-кірмашу рамёстваў у Магілёве «Горад майстроў».

09.10.2018 - 17:00 | Капсула з пасланнем нашчадкам закладзена ў падмурак аркі на Мінскай шашы ў Магілёве

Адбылася цырымонія закладкі капсулы з пасланнем наступным пакаленням у падмурак аркі на Мінскай шашы ў Магілёве. У ім завешчана любіць і берагчы родны горад і памнажаць традыцыі мінулых пакаленняў. Капсула змешчана ў спецыяльна створаную ў арцы нішу і зачынена плітой.

09.10.2018 - 10:40 | Жыхароў Магілёўскай вобласці запрашаюць далучыцца да прафсаюзнай акцыі «Павіншуем маму разам!»

Жыхароў Магілёўскай вобласці запрашаюць далучыцца да прафсаюзнай акцыі «Павіншуем маму разам!» З 8 па 12 кастрычніка ў кожнай першаснай прафсаюзнай арганізацыі можна будзе напісаць добрыя пажаданні на адной з 5 паштовак, спецыяльна распрацаваных да гэтага свята, і ада

08.10.2018 - 15:07 | У Магілёве абмяжуюць рух транспарту ў дні правядзення V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі

У Магілёве абмяжуюць рух транспарту ў дні правядзення V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў гарвыканкаме.

08.10.2018 - 11:58 | Больш за 59 тыс. магіляўчан прынялі ўдзел у гарадскім суботніку

Больш за 59 тыс. магіляўчан прынялі ўдзел у гарадскім суботніку, які прайшоў 6 кастрычніка ў абласным цэнтры. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў Магілёўскім гарвыканкаме.