Рус Бел Eng

У Магілёўскай вобласці пражывае больш за 10 тыс. шматдзетных сем’яў

Міжнародны дзень сем’яў адзначаецца штогод 15 мая ў адпаведнасці з рэзалюцыяй Генеральнай асамблеі ААН. У гэтым годзе свята праходзіць пад дэвізам «Сям’я і інклюзіўнае грамадства». У Беларусі ў гэты дзень таксама адзначаюць рэспубліканскае свята – Дзень сям’і.

Моцная сям’я з’яўляецца асновай развіцця дзяржавы. У 2017 годзе ў Магілёўскай вобласці ўзрасла колькасць пар, якія афіцыйна зарэгістравалі свае адносіны. У рэгіёне заключаны 7 503 шлюбы (у 2016-м – 7 179).

Паступова павялічваецца і колькасць шматдзетных сем’яў. Калі 1 студзеня 2017 года іх было 8 946, то на 1 студзеня 2018-га – 10 070.

У рэгіёне налічваецца больш за 1,4 тыс. сем’яў, якія выхоўваюць 2,1 тыс. дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. У краіне шырока прымяняюцца розныя формы сямейнага ўладкавання дзяцей – апякунскія, прыёмныя, патранатныя сем’і, дамы сямейнага тыпу. У апошніх пражывае 353 хлопчыкі і дзяўчынкі.

Дзяржава захоўвае свае сацыяльныя абавязацельствы па падтрымцы сем’яў з дзецьмі. У краіне забяспечаны рост памераў дапамог па доглядзе дзяцей, уведзены дадатковыя віды матэрыяльнай падтрымкі сем’яў, прадастаўляецца шырокі спектр сацпаслуг. Усяго прадугледжана 11 відаў дапамог, што выплачваюцца пры нараджэнні дзяцей, а таксама ў сувязі з выдаткамі на іх выхаванне. У Магілёўскай вобласці каля 55 тыс. дзяцей сёння атрымліваюць розныя дапамогі.

Адной з самых значных мер па падтрымцы сем’яў пры нараджэнні трэціх і наступных дзяцей у Беларусі з’яўляецца сямейны капітал – гэта аднаразовае прадастаўленне безнаяўных грашовых сродкаў у памеры $10 тыс. пры нараджэнні, усынаўленні (удачарэнні) трэцяга або наступных дзяцей. У аддзяленнях Беларусбанка налічваецца 5 311 дэпазітных рахункаў сямейнага капіталу, адкрытых сем’ямі, якія пражываюць у Магілёўскай вобласці. Акрамя таго, штогод шматдзетным сем’ям аказваецца аднаразовая матэрыяльная дапамога да пачатку навучальнага года. У 2017 годзе дапамогу пры падрыхтоўцы да школы атрымалі 9 176 такіх сем’яў на суму больш за Br1 080.

На заканадаўчым узроўні дзяржава імкнецца забяспечыць маладым сем’ям спрыяльныя ўмовы для нараджэння і выхавання дзяцей. У прыватнасці, рыхтуюцца змены ў Працоўны кодэкс, якія прадугледжваюць магчымасць бацькоўскага адпачынку пры нараджэнні дзіцяці. Пільная ўвага таксама надаецца развіццю такіх формаў занятасці, якія дазваляюць спалучаць працоўную дзейнасць і догляд дзіцяці.

Праца па ўзмацненні сацыяльна-эканамічных стымулаў вядзецца паралельна з дзейнасцю па павышэнні прэстыжу інстытута сям’і, умацаванні сямейных каштоўнасцяў. У гэтых мэтах у рэгіёне праводзіцца шэраг мерапрыемстваў, у тым ліку конкурсы «Найлепшая шматдзетная сям’я», «Сям’я года», «Найлепшая маладая сям’я».

У бягучым пяцігоддзі сямейная палітыка накіравана на замацаванне дасягнутых паказчыкаў нараджальнасці, прасоўванне ў грамадстве пазітыўнага стаўлення да сям’і. Гэта прадугледжана Дзяржаўнай праграмай «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь» на 2016-2020 гады.

 

Тэкст падрыхтаваны з выкарыстаннем матэрыялаў БЕЛТА 

Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.

Чытайце таксама ў катэгорыі "навiна дня":

17.05.2018 - 09:02 | Больш за 20 музеяў Магілёўскай вобласці прымуць удзел у акцыі «Ноч музеяў»

Наведаць рыцарскія турніры, фаер-шоў, інтэрактыўныя гульні, майстар-класы і іншыя мерапрыемствы змогуць жыхары Магілёўскай вобласці 17-19 мая. У гэтыя дні ў рэгіёне традыцыйна пройдзе акцыя «Ноч музеяў», прымеркаваная да Міжнароднага дня музеяў.

14.05.2018 - 10:28 | Прамую тэлефонную лінію правядзе 19 мая намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Віктар Некрашэвіч

Прамую тэлефонную лінію правядзе 19 мая намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Некрашэвіч Віктар Уладзіміравіч. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

14.05.2018 - 10:15 | АДІ ў маі будзе прысвечаны ключавым аспектам паслання Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу

Адзіны дзень інфармавання, які пройдзе 17 мая ў гарадах і раёнах Магілёўшчыны, будзе прысвечаны ключавым аспектам паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі беларускаму народу і Нацыянальнаму Сходу.

14.05.2018 - 09:58 | Масавую зарадку з удзелам вядомых спартсменаў вобласці правядуць у Магілёве падчас акцыі «Беларусь супраць тытуню»

Рэспубліканская інфармацыйна-адукацыйная акцыя «Беларусь супраць тытуню» праходзіць у Магілёўскай вобласці пад дэвізам «Тытунь і хваробы сэрца». Пра гэта паведамілі ў абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

14.05.2018 - 09:46 | У Бабруйскім раёне 16 мая перапахаваюць астанкі загінулага ў гады Вялікай Айчыннай вайны чырвонаармейца

У Бабруйскім раёне 16 мая перапахаваюць астанкі чырвонаармейца 73-га стралковага палка 33-й стралковай дывізіі Лявонція Кавалёва, які загінуў у гады Вялікай Айчыннай вайны.