У Магілёўскай вобласці рашэннем райвыканкамаў закрыты для наведвання лясы васьмі раёнаў: Бялыніцкага, Бабруйскага, Быхаўскага, Краснапольскага, Магілёўскага, Хоцімскага, Чавускага і Чэрыкаўскага. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім дзяржаўным вытворчым лесагаспадарчым аб’яднанні.
Суразмоўцы нагадалі, што ўвядзенне дадзенай забароны мае на ўвазе поўнае адмаўленне ад наведвання ляснога фонду грамадзянамі (у тым ліку для прагулак, адпачынку на прыродзе і г. д.), а таксама ўезд транспарту, за выключэннем службовага.
Дадзеная мера ўводзіцца ў мэтах арганізацыі бяспекі людзей, захаванасці іх маёмасці, а таксама ляснога фонду. У выпадку парушэння забароны на наведванне лясоў у пажаранебяспечны перыяд, да грамадзян могуць быць ужыты штрафныя санкцыі.
Па дадзеных інтэрактыўнай карты, размешчанай на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі, забарона на наведванне лясоў ужо ўведзена ў 82 раёнах нашай краіны.
У лесагаспадарчым аб’яднанні просяць грамадзян з разуменнем ставіцца да пажаранебяспечнай сітуацыі і не парушаць забароны. Статыстыка паказвае, што 9 з 10 лясных пажараў у Беларусі адбываецца па віне чалавека.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
12.12.2019 - 14:39
12.12.2019 - 13:38
12.12.2019 - 13:11
12.12.2019 - 09:54
Тэлемарафон «Сагрэем дзіцячыя сэрцы» падтрымаюць творчыя людзі
12.12.2019 - 09:16
У Магілёве ДАІ штрафуе за няправільную паркоўку на месцах для інвалідаў