Рус Бел Eng

У Магілёўскай вобласці ў дэпутаты мясцовых Саветаў вылучана 5 305 кандыдатаў

У Магілёўскай вобласці ў дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў 28-га склікання на 2556 выбарчых акругах вылучана 5 305 кандыдатаў. Пра гэта паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі старшыня абласной выбарчай камісіі Валерый Берастаў.

«Калі параўноўваць з выбарамі чатырохгадовай даўніны, можна сказаць, што вылучэнцаў у ходзе гэтай выбарчай кампаніі па рэгіёне ў цэлым больш, – падкрэсліў ён. – На адно дэпутацкае месца прэтэндуюць крыху больш за 2 чалавекі. На мінулых выбарах у мясцовыя Саветы канкурэнцыя складала 1,9 чалавека на месца. Пры гэтым у абласны і гарадскія Саветы колькасць кандыдатаў на адну выбарчую акругу значна большая за сярэднюю лічбу – 3,1 (было 2,4). Самая высокая альтэрнатыўнасць ў Магілёўскі гарсавет – 3,6. «Такую актыўнасць на цяперашніх выбарах мы звязваем з тым, што людзей на месцах хвалююць перспектывы развіцця сваіх тэрыторый, яны ведаюць мясцовыя праблемы і гатовыя падключыцца да іх вырашэння», – падкрэсліў Валерый Берастаў.

Сярод тых, хто выказаў жаданне балаціравацца на дэпутацкі пост, прадстаўнікі розных слаёў грамадства і прафесій. Гэта індывідуальныя прадпрымальнікі, рамеснікі, кіраўнікі таварыстваў уласнікаў. Ёсць і беспрацоўныя. Пры гэтым найбольш актыўна вылучаліся прадстаўнікі сферы адукацыі, культуры і аховы здароўя.

У прыватнасці, гаворачы пра балаціраванне ў абласны Савет дэпутатаў, Валерый Берастаў паведаміў, што жаданне прэтэндаваць на дэпутацкі мандат выявіў 171 чалавек, з іх 16 з’яўляецца дэпутатамі дзеючага склікання мясцовых Саветаў дэпутатаў. Валерый Берастаў заўважыў, што высокую актыўнасць пры вылучэнні сваіх кандыдатаў у аблсавет праявілі палітычныя партыі, чаго раней не назіралася. Яны заявілі 48 кандыдатур: 26 – Ліберальна-дэмакратычная партыя, 10 – Аб’яднаная грамадзянская партыя, 7 – Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), 3 – Камуністычная партыя Беларусі, 2 – Беларуская партыя левых «Справядлівы свет». Сярод жадаючых стаць дэпутатамі жанчыны складаюць адну чацвёртую частку, маладыя людзі ва ўзросце да 30 гадоў – 7,6%.

Валерый Берастаў таксама падкрэсліў, што выбарчая кампанія праходзіць у спакойнай, дзелавой абстаноўцы. Скаргаў у абласную выбарчую камісію пакуль не паступала.

Зараз на мясцовых выбарах праходзіць рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў 28-га склікання. Гэты этап будзе працягвацца па 18 студзеня. Паводле слоў старшыні абласной выбарчай камісіі, рэгістрацыя – не імгненны акт, і гэта звязана галоўным чынам з тым, што ўсе кандыдаты, пачынаючы з раённага ўзроўню, здаюць дэкларацыі аб даходах і маёмасці, якія старанна правяраюць упаўнаважаныя службы. Дэкларацыі аб даходах зарэгістраваных кандыдатаў будуць абавязкова даведзены да ведама выбаршчыкаў.

У двухдзённы тэрмін пасля рэгістрацыі выбарчыя камісіі абавязаны выдаць кандыдату ў дэпутаты пасведчанне. З гэтага моманту ён будзе мець права прыступаць да вядзення перадвыбарнай агітацыі – выкарыстоўваць сродкі масавай інфармацыі, вырабляць і распаўсюджваць агітацыйныя друкаваныя матэрыялы, праводзіць сходы, мітынгі, пікетаванне, сустракацца з выбаршчыкамі і г. д. Дапамогу ў агітацыі кандыдатам могуць аказваць іх давераныя асобы (давераных асоб можа быць да пяці).

Агітацыя будзе працягвацца па 17 лютага ўключна. На наступны дзень, 18 лютага, пройдуць мясцовыя выбары. Датэрміновае галасаванне адбудзецца з 13 па 17 лютага.

Усяго ў рэгіёне плануецца абраць 55 дэпутатаў абласнога Савета дэпутатаў, 675 дэпутатаў раённых і 80 дэпутатаў гарадскіх саветаў, 1746 дэпутатаў Саветаў пярвічнага ўзроўню (сельскіх). Сфарміравана 176 тэрытарыяльных выбарчых камісій па выбарах дэпутатаў у мясцовыя Саветы, у тым ліку Магілёўская абласная камісія, 21 раённая, 2 гарадскія ў гарадах абласнога падпарадкавання, 152 сельскіх, 55 акруговых па выбарах у абласны Савет дэпутатаў. Таксама ўтворана 750 участкаў для галасавання. У санаторыях, прафілакторыях, дамах адпачынку, бальніцах і іншых арганізацыях аховы здароўя, якія аказваюць медыцынскую дапамогу ў стацыянарных умовах, створана 35 участкаў.

У Магілёўскай вобласці па апошніх дадзеных выбарчымі камісіямі акрэдытавана 118 назіральнікаў за ходам выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў 28 склікання.

 

Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.

Чытайце таксама ў катэгорыі "грамадства":

24.04.2018 - 12:04 | Праграма «Радыё Магілёў» увайшла ў лік пераможцаў рэспубліканскага конкурсу «Не маўчы. Спыні гвалт у сям’і»

Аўтарскі калектыў праграмы «Радыё Магілёў» тэлерадыёкампанія «Магілёў» у складзе Ніны Смірновай, Марыны Касьянавай і Максіма Астравухава ўвайшоў у лік пераможцаў рэспубліканскага конкурсу для журналістаў «Не маўчы. Спыні гвалт у сям’і».

24.04.2018 - 09:49 | КДК Магілёўскай вобласці праводзіць апытанне аб эфектыўнасці мер садзеяння занятасці насельніцтва

Камітэт дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці праводзіць апытанне аб эфектыўнасці мер садзеяння занятасці насельніцтва. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе ведамства.

24.04.2018 - 08:49 | Праект па аднаўленні асушаных тарфянікаў будзе рэалізаваны ў Магілёўскай вобласці

Праект па аднаўленні асушаных тарфянікаў будзе рэалізаваны ў Магілёўскай вобласці, паведаміла прэс-сакратар Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Алена Меляшкова.

23.04.2018 - 14:51 | Прафсаюзныя юрысты правядуць 26 красавіка бясплатныя прававыя прыёмы грамадзян

Прафсаюзныя прававыя прыёмы грамадзян пройдуць у Магілёўскай вобласці 26 красавіка.

23.04.2018 - 14:50 | Хрэсны ход з Магілёва ў Бялынічы здзейсняць 24 красавіка паломнікі

Хрэсны ход з Магілёва ў Бялынічы здзейсняць 24 красавіка паломнікі. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы.