Рус Бел Eng 中文

У Магілёўскай вобласці восем раёнаў завяршылі ўборку збожжавых і зернебабовых культур

У Магілёўскай вобласці восем раёнаў з дваццаці аднаго завяршылі ўборку збожжавых і зернебабовых культур. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.

Паводле дадзеных на раніцу 28 жніўня, Бялыніцкі, Бабруйскі, Кіраўскі, Клічаўскі, Касцюковіцкі, Крычаўскі, Круглянскі, Хоцімскі раёны ўжо прыбралі 100% збожжавага кліну. За крок ад заканчэння жніва спыніліся аграрыі Краснапольскага, Асіповіцкага і Слаўгарадскага раёнаў, дзе зжалі па 99% плошчаў. У разрэзе рэгіёна на палях засталіся непрыбранымі ад 1% да 7% плошчаў збожжавых і зернебабовых культур. Зараз працу камбайнаў у полі зноў прыпынілі кароткачасовыя дажджы.

Магілёўская вобласць прыбрала з палёў 97% ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур. У рэгіёне абмалочана 306,9 тыс. га культур. Сабрана 1110,7 тыс. т. збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 36,18 ц/га. Апошні паказчык на жніве-2017 вышэйшы за мінулагодні на 3 ц/га.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая