Рус Бел Eng 中文

У Магілёўскай вобласці вялікае значэнне надаюць развіццю і прымяненню альтэрнатыўных крыніц энергіі

У Магілёўскай вобласці вялікае значэнне надаюць развіццю і прымяненню альтэрнатыўных крыніц энергіі. У рэгіёне праведзена значная праца па ўключэнні ў паліўны баланс мясцовых паліўна-энергетычных рэсурсаў, паведаміла галоўны спецыяліст вытворча-тэхнічнага аддзела Магілёўскага абласнога ўпраўлення па наглядзе за рацыянальным выкарыстаннем ПЭР Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Ларыса Прывалава.

За апошні час з’явіліся 2 сонечна-модульныя станцыі (ФЭС «Чачэвічы», Быхаўскі раён і ФЭС ТДА «Белнафтагаз», Шклоўскі раён), 4 ветраныя электрастанцыі (ВЭС ЧПУП «Газасілікатбуд» і ВЭС «Даркон», Магілёўскі раён, ВЭС ЧПУП «Тэлекамгрупінвест», Дрыбінскі і Магілёўскі раёны).

У 2017 годзе на палігоне адходаў у вёсцы Новая Мілееўка Магілёўскага раёна рэалізаваны інвестыцыйны праект па выманні звалачнага газу з мэтай атрымання з яго цеплавой і электрычнай энергіі. Аналагаў яму ў межах вобласці пакуль няма. Інвестарам выступае шведская кампанія «Vireo Energy», якая спецыялізуецца на вытворчасці энергіі з аднаўляльных крыніц, перш за ўсё, у сферы біяэнергіі.

Варта адзначыць, што ў в. Паўлавічы Кіраўскага раёна (гаспадарка СВК «Рассвет» імя К. П. Арлоўскага) таксама знаходзіцца адзін з найбуйнейшых біягазавых комплексаў рэспублікі. Яго магутнасць 4,8 МВт.

Найбольш буйныя ветраэнергетычныя ўстаноўкі рэгіёна размешчаны ў Дрыбінскім (ВЭС ЧП «Газасілікат Люкс», вёска Пудаўня), Круглянскім (ІП Жарынаў, вёска Зацяцерка) і Шклоўскім (ВЭС ТАА «Экатэк») раёнах.

Найбольш буйныя сонечныя модульныя станцыі размешчаны ў Быхаўскім (ТАА «ЭнергаСтройГруп», ФЭС «Чачэвічы»), Касцюковіцкім (ТАА «Інтэрыджынал Энерджы Компані ГМБХ») і Чэрыкаўскім (СМС ТАА «Энергія стагоддзя») раёнах.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая

Чытайце таксама ў катэгорыі "эканоміка і бізнес":