Рус Бел Eng 中文

У Магілёўскай вобласці выбарчыя камісіі ўжо акрэдытавалі 118 назіральнікаў за ходам выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў 28 склікання

У Магілёўскай вобласці выбарчыя камісіі ўжо акрэдытавалі 118 назіральнікаў за ходам выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў 28 склікання. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскай абласной выбарчай камісіі.

Больш за 96% зарэгістраваных назіральнікаў – прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў. У прыватнасці, 69 чалавек дэлегаваны Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі, 18 – ГА «Белая Русь», 17 – Беларускім грамадскім аб’яднаннем ветэранаў, 5 – Беларускім Хельсінкскім камітэтам, 4 – Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі.

«Колькасць назіральнікаў, якія жадаюць атрымаць рэгістрацыю, з кожным днём павялічваецца, – падкрэслілі суразмоўцы. – Зыходзячы з вопыту правядзення папярэдніх выбарчых кампаній, гэты працэс будзе працягвацца да самай даты галасавання».

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая