Рус Бел Eng 中文

У Магілёўскай вобласці за час акцыі «Тыдзень леса» высадзілі звыш 3,4 млн дрэў

За час акцыі “Тыдзень леса” ў Магілёўскай вобласці высадзілі звыш 3,4 млн дрэў. Пра гэта паведаміў вядучы інжынер па лесааднаўленні і меліярацыі Магілёўскага дзяржаўнага лесагаспадарчага вытворчага аб’яднання Аляксандр Зайцаў.

Новыя пасадкі лясных культур з’явіліся на плошчы ў 708 га. Тут высадзілі больш 2,9 млн сеянцаў. Яшчэ каля 500 тыс. саджанцаў папоўнілі існуючыя масівы. У асноўным у лясах рэгіёна з’явіліся хвоі, елкі, бярозы і дубы.

Яшчэ адным напрамкам акцыі стала добраўпарадкаванне тэрыторый і ачышчэнне масіваў. Добраахвотнікі дапамаглі прывесці ў парадак 58 месцаў адпачынку, прыбралі 206 куб. м. бытавога смецця, правялі ачыстку ад старых галінак, сукоў, паваленых дрэў больш 305 га лесу.

У акцыі прынялі ўдзел каля 7 тыс. жыхароў Магілёўскай вобласці. Да мерапрыемства далучыліся супрацоўнікі райвыканкамаў, лясгасаў, актывісты БРСМ, школьнікі і студэнты, індывідуальныя прадпрымальнікі, дзяржаўныя і камерцыйныя структуры. Значны ўклад у добрую справу ўнеслі прадстаўнікі ветэранскіх арганізацый.

«Важна своечасова аднаўляць і пастаянна трымаць у чысціні лес, – падкрэсліў Аляксандр Зайцаў. – Прыцягваючы жыхароў вобласці да падобных акцый, мы не толькі звяртаем ўвагу насельніцтва на існуючыя экалагічныя праблемы, але і захоўваем лес для нашчадкаў. Бо, пасадзіўшы дрэва, чалавек пачынае адчуваць адказнасць за яго і падсвядома асцярожней ставіцца да навакольнага прыроддзя».

Традыцыйная добраахвотная акцыя «Тыдзень леса» прайшла ў Беларусі з 1 па 8 красавіка па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі. У гэтым годзе яна адбылася ў 10-ы раз і была прысвечана аднаўленню лясоў, пашкоджаных стыхіяй мінулым летам.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая