Рус Бел Eng 中文

У Магілёўскай вобласці за летнія канікулы аздаравілася больш за 42,5 тыс. дзяцей і падлеткаў

У Магілёўскай вобласці за летнія канікулы аздаравіласябольш за 42,5 тыс. дзяцей і падлеткаў. Пра гэта паведамілі ў рэспубліканскім цэнтры па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва.

На тэрыторыі рэгіёна працавала 679 аздараўленчых лагераў, у тым ліку 540 з дзённым знаходжаннем і 157 – з кругласутачным. Функцыянавала 17 стацыянарных лагераў: 3 на базе санаторна-курортных арганізацый, 14 – на арандаваных базах (устаноў адукацыі, вучылішчаў алімпійскага рэзерву і інш). Працавала 111 спартыўна-аздараўленчых лагераў, дзе сумясцілі адпачынак і вучэбна-трэніровачны працэс больш за 9,6 тыс. выхаванцаў розных спартыўных устаноў рэгіёна.

Кругласутачныя стацыянарныя аздараўленчыя лагеры функцыянавалі па 3-х і 4-х зменах рэжыму, аздараўленчыя лагеры з дзённым знаходжаннем – па 2-х і 3-х зменах.

У кожным раёне былі створаны ўмовы для аздараўлення дзяцей-інвалідаў. Так, у лагерах з кругласутачным знаходжаннем «Космас» (Шклоўскі раён), «Мара» (Бабруйскі раён) праводзіліся спецыялізаваныя змены для выхаванцаў школ-інтэрнатаў з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця, дзяцей-сірот, якія засталіся без апекі бацькоў.

Адным з прыярытэтных напрамкаў летняй занятасці непаўналетніх дзяцей стала арганізацыя іх адпачынку ў спалучэнні з працай. Летам 2018 года працавалі 122 аздараўленчыя лагеры працы і адпачынку, у якіх падлеткі ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў працавалі на пасяўных палях СВК, зборы ягад, займаліся рамонтам школьнай мэблі, добраўпарадкаваннем і ўборкай тэрыторыі, пашывам пасцельнай бялізны.

З мэтай умацавання здароўя дзяцей, фарміравання навыкаў здаровага ладу жыцця, творчых здольнасцяў, развіцця асобы, прафесійнай арыентацыі на Магілёўшчыне былі створаны 84 профільныя перасоўныя палатачныя9-дзённыя лагеры, дзе паправіла здароўе каля 2, 5 тыс. школьнікаў.

Для пераможцаў рэспубліканскіх і абласных прадметных алімпіяд, высокаматываваных навучэнцаў арганізавалі рэгіянальны профільны кругласутачны лагер «Алімпіец». Акрамя таго,адораныя дзеці і падлеткі ад 15 да 18 гадоў змаглі адпачыць у профільных лагерах і атрадах («Інтэлект», «Эрудыт», «Летняя акадэмія», «Інтэлектуал» і інш.) на базе ўстаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі.

У цэлым летам на тэрыторыі вобласці функцыянавала больш за 500 профільных лагераў, атрадаў, змен, у якіх прайшло аздараўленне каля 20,5 тыс. чалавек. Праца з непаўналетнімі асаблівых катэгорый (якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, прызнаных маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне, якія стаяць на ўліку ў ІСН, дзецьмі-сіротамі і дзецьмі, якія засталіся без апекі бацькоў) вялася пры актыўным удзеле спартыўных школ і ўстаноў, інспекцый па справах непаўналетніх, супрацоўнікаў па надзвычайных сітуацыях, Дзяржаўтаінспекцыі УУС Магаблвыканкама, воінскіх частак, гаррайваенкаматаў.

Асноўнымі напрамкамі дзейнасці лагераў з’яўляліся грамадзянска-патрыятычнае, працоўнае, экалагічнае выхаванне і фарміраванне здаровага ладу жыцця. Вялікая ўвага была нададзена працы па арганізацыі бяспечнай жыццядзейнасці дзяцей і падлеткаў.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая