Рус Бел Eng 中文

У Магілёўскай вобласці за мінулыя суткі на пажарах загінулі два чалавекі

У Магілёўскай вобласці за мінулыя суткі адбылося шэсць пажараў, два з якіх скончыліся гібеллю людзей. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

Аддаленасць ад жылых дамоў і небяспечныя фактары пажару не пакінулі шанцаў на выратаванне 54-х гадовага жыхара в. Чыгіры Бялыніцкага раёна. Аб узгаранні жылога дома ў службу МНС паведамілі аўтамабілісты, якія заўважылі з трасы густыя клубы дыму. Дом гарэў адкрытым полымем. Пад абваленымі канструкцыямі без прыкмет жыцця быў знойдзены гаспадар. Агонь цалкам спапяліў жыллё. Прычына пажару высвятляецца.

Прыкладна ў гэты ж час выратавальнікі магілёўскага раённага аддзела па НС выязджалі на ліквідацыю ўзгарання хлява ў в. Вільчыцы Магілёўскага раёна. Трывогу забілі суседзі. Жылы дом быў звонку зачынены на замок. Адкрытым полымем гарэў хлеў. Пры тушэнні пажару каля дзвярэй пабудовы без прыкмет жыцця быў знойдзены 61-гадовы гаспадар. Загінулы пражываў адзін. Прычыны здарэнняў высвятляюцца.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая