Рус Бел Eng 中文

У Магілёўскай вобласці забаронена купанне ў дзвюх зонах адпачынку

У Магілёўскай вобласці забаронена купанне ў дзвюх з 50 афіцыйна вызначаных для адпачынку зонах. Пра гэта паведамілі ў абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

Так, нельга купацца на рацэ Ослік паблізу базы адпачынку «Глухарыны ток» Бялыніцкага раёна і на ўчастку акваторыі ракі Ольса па вуліцы Крываноса ў Клічаве (у раёне гарадской лазні).

Акрамя таго, купанне дзяцей і дарослых прыпынена у 5 зонах рэкрэацыі. Гэта тычыцца Грабянёўскага вадасховішча ў Магілёве, пляжаў на Дняпры ў Магілёве і каля вёскі Палыкавічы Магілёўскага раёна, сажалкі ў вёсцы Вільчыцы Магілёўскага раёна і гарадскога пляжу на правабярэжжы Дняпра ў Шклове.

Абмежавана купанне дзяцей у дзвюх зонах адпачынку – на пляжах №1 «Цэнтральны» і санаторыя імя В. І. Леніна ў Бабруйску.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая