У Магілёўскай вобласці засуха пашкодзіла пасевы збожжавых і зернебабовых культур больш чым на 20 тыс. га. Цалкам збожжавыя загінулі прыкладна на 2 тыс. га, паведаміла начальнік аддзела інтэнсіфікацыі раслінаводства камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Лілія Гулінская.
Больш за ўсё пацярпелі пасевы на палях паўднёвых раёнаў вобласці: Быхаўскага, Кіраўскага, Слаўгарадскага, Асіповіцкага і Бабруйскага, дзе больш лёгкія глебы і паскораная вегетацыя. «Дажджы, якія прайшлі на днях па вобласці, былі нязначныя і месцамі, а на некаторых тэрыторыях рэгіёна ападкаў не было наогул больш за месяц. Зерне хоць і не абсыпаецца, але спее паскорана і заўчасна, у асноўным гэта азімыя культуры. Яравыя ячмень і авёс таксама паскорылі рост і пачалі выкідваць колас», – заўважыла Лілія Гулінская.
Аблсельгасхарч паставіў задачу засеяцьда 20 чэрвеня пашкоджаныя засухай плошчы аднагадовымі культурамі, каб атрымаць зялёную масу і нарыхтаваць дадатковыя кармы для жывёлагадоўлі. «Мы таксама накіравалі хадайніцтва ў Савет Міністраў аб аказанні падтрымкі найбольш пацярпелым раёнам: выдзяленні дадатковых сродкаў на набыццё паліва і мінеральных угнаенняў. Неабходным насеннем сельгасарганізацыі забяспечаны»,–- адзначыла Лілія Гулінская.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
11.12.2019 - 09:39
Кірмаш інавацыйных распрацовак для машынабудавання адбудзецца ў Бабруйску 12 снежня
10.12.2019 - 14:43
09.12.2019 - 13:31